Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: зьніжкі на газ для Ўкраіны ня будзе


У сувязі з парушэньнем ўкраінскай бокам абавязацельстваў па выплаце за газ, падаўжаць дамову аб зьніжэньні цаны на другі квартал ня мае сэнсу, лічаць у Мінэнэрга Расейскай Фэдэрацыі.

«Украіна не расплацілася за газ па бягучых плацяжах па зьніжанай цане і да гэтага часу не пагасіла доўг 2013 года. Калі так будзе адбывацца і далей, то які сэнс працягваць дзеяньне пагадненьня аб пастаўках газу па зьніжаных цэнах? Ніякага», — паведаміў «Інтэрфаксу» прадстаўнік Мінэнэрга.

Згодна з расейска -ўкраінскім пагадненьнем, зьніжаная цана на расейскі газ для Украіны складае 268,5 даляраў за 1 тысячу кубічных мэтраў, а кантрактная цана па пагадненьні, якое дзейнічае да 2019 года, складае крыху больш за 378 даляраў.

Запазычанасьць НАК «Нафтагаз Украіны» перад росеййским «Газпрамам» за прыродны газ складае каля 2 мілярдаў даляраў, паведаміў міністар паліва і вугальнай прамысловасьці РФ Юры Продан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG