ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск – Арт Сядзіба (Інструмэнтальны завулак, 6, офіс 105) сумесна з тэлеканалам «Белсат» і супольнасьцю «Кватэрнікі ў Менску» запрашае на Дзень Украіны. Будуць дэманстравацца фільмы і рэпартажы журналістаў «Белсату» з Эўромайдану і іншых месцаў, прысьвечаных украінскай рэвалюцыі. Адбудзецца дыскусія з удзелам палітыкаў, палітолягаў, грамадзкіх дзеячоў і журналістаў. Пад гітару выканае свае песьні Алег Сухараў, лідэр украінскага гурта «Самі Свої», а таксама беларускі музыка Аляксандар Памідораў. Пачатак а 16-ай.
Прэзентацыя палескага нумара часопіса «ARCHE» ў Пружанах (16:00, Пружанскі палацык, Берасьце, вул. Савецкая, 50) і ў Берасьці (19:00, вул. Дворнікава, 63).
Канцэрты: Зьмітра Вайцюшкевіча ў Берасьці, Паліны Рэспублікі і Akute ў Гомелі, N.R.M. у Віцебску, Depeche Mode у Менску.
Тэгеран – візыт міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага ў Іран.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1468 – у Вялікім княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакараньняў.
1854 – заснаваная Рэспубліканская партыя ЗША.
1920 – Антон Луцкевіч пакінуў пасаду Старшыні Рады міністраў БНР.
2013 – папа рымскі Бэнэдэкт XVI выракся пасады.
У гэты дзень нарадзіліся:
1533 – Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, родапачынальнік жанру эсэ.
1937 – Георгі Галенчанка, беларускі гісторык, кнігазнаўца. Складальнік факсымільнага выданьня «Бібліі» Францішка Скарыны ў 3 тамах (1990-1991).
1958 – Натальля Эсьцімірава, расейская праваабаронца.
У гэты дзень памерлі:
1616 – Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік.
1942 – Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.
1985 – Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Немагчыма весьці сумленную і шчырую спрэчку з дурнем.
Мішэль Мантэнь