Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менску не далі паўмільярда даляраў


Эўразійскі банк разьвіцьця рэкамэндаваў радзе Антыкрызіснага фонду адкласьці разгляд пытаньня аб выдзяленьні Беларусі шостага траншу крэдыту ў памеры 440 мільёнаў даляраў.

Такое рашэньне грунтуецца на тым, што беларускія ўлады ня выканалі шэраг парамэтраў крэдытнай праграмы.

Экспэрты банку адзначаюць: Беларусь ня выканала 10 паказьнікаў гэтай праграмы, палова зь якіх — кантрольныя. Гэта найперш тычыцца валютных рэзэрваў і прыватызацыі. Такая палітыка беларускіх уладаў «прыводзіць да скарачэньня міжнародных рэзэрваў краіны, ціску на валютны курс і росту зьнешняга доўгу».

Рашэньне аб выдзяленьні Беларусі крэдыту памерам 3 мільярды даляраў з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС было прынятае летам 2011 году. Сродкі
выдзяляліся на стабілізацыю плацёжнага балянсу і падвышэньне канкурэнтаздольнасьці беларускай эканомікі. Пяць траншаў ужо атрыманыя. Шосты ў Менску чакалі яшчэ ў лістападзе 2013 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG