Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка так пракамэнтаваў Свабодзе гэтыя дадзеныя:
«1,1% — гэта агульнае сярэдняе скарачэньне па ўсіх сфэрах. А ў прамысловым сэктары падзеньне вытворчасьці склала аж 7%. І гэта толькі пацьвярджае, што Беларусь у стане клясычнага эканамічнага крызісу.
У 2013 годзе можна было, хутчэй, казаць пра праявы дэпрэсіі. Тады час ад часу назіралася павелічэньне вытворчасьці за месяц, няхай і на 1%. Цяпер жа падзеньне назіраецца ў многіх галінах, што і зьяўляецца адной з прыкметаў эканамічнага крызісу.
Што павінна адбывацца, каб выйсьці з гэтай сытуацыі? Рацыяналізацыя вытворчасьці, звальненьне лішняй працоўнай сілы, рэструктурызацыя... І павінны падаць цэны. Калі так будзе адбывацца, значыць, мы рэагуем правільна. Калі ня будзе, значыць, у нас проста не разумеюць сытуацыю».
Прырост (зніжэньне) тэмпаў УРП па абласцях і Менску
у студзені 2014 (у супастаўных цэнах; у працэнтах да студзеня 2013)