ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, уганараваньне ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф 2013» часопіса «Дзеяслоў». Пачатак а 18:00, Арт-Сядзіба (Менск, завулак Інструмэнтальны, 6), уваход вольны.
Менск, філялягічны факультэт БДУ (вул. Маркса, 31), пачатак тыдня беларускай мовы. Пачатак у 12.45.
Кіеў, візыт ва Ўкраіну кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.
Брусэль, Эўрапарлямэнт ухваліць рашэньне аб бязьвізавым рэжыме стасункаў Эўразьвязу з Малдовай.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1836 – Сэмюэль Кольт атрымаў патэнт на шасьцізарадны рэвальвэр.
1921 – часткі 11-й Чырвонай арміі ўвайшлі ў Тбілісі. У Грузіі гэты дзень адзначаецца як Дзень савецкай акупацыі.
1932 – Адольф Гітлер атрымаў нямецкае грамадзянства.
1956 – на закрытым пасяджэньні ХХ зьезду Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы Іосіфа Сталіна.
У гэты дзень нарадзіліся:
1871 – Леся Ўкраінка, украінская пісьменьніца.
1879 – Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху.
1906 – Павал Каруза, беларускі фальклярыст, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.
1925 – Валянціна Чапко, беларускі гісторык.
1943 – Джордж Гарысан, ангельскі музыка, удзельнік гурта The Beatles.
1957 – Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.
У гэты дзень памерлі:
1959 – Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзяяч, распрацаваў эскіз сьцяга БНР.
1960 – Уладзіслава Луцэвіч, беларуская літаратуразнаўца, стваральніца музэю Янкі Купалы, жонка Янкі Купалы.
ЦЫТАТА ДНЯ
Пераможцаў любяць усе, толькі прайграюць усё ў адзіночку.
Джордж Гарысан