Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэтрын Эштан едзе ў Кіеў з прапановай дапамогі


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан
Вярхоўны камісар Эўразьвязу па зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан сёньня, 24 лютага, прыбудзе ва Ўкраіну.

«У Кіеве яна плянуе сустрэцца з ключавымі зацікаўленымі бакамі і абмеркаваць падтрымку Эўразьвязам доўгатэрміновага рашэньня па выхадзе з палітычнага крызісу і захадаў па стабілізацыі эканамічнай сытуацыі», — гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным яе офісам.

У нядзелю Эштан заявіла пра спадзяваньні Эўразьвязу адносна таго, што «ўсе ва Ўкраіне павінны паводзіць сябе адказна, каб абараніць адзінства, сувэрэнітэт, незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць краіны».

Раней у МВФ выказалі гатоўнасьць да супрацы з новым украінскім кіраўніцтвам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG