ПАДЗЕІ ДНЯ
У «Арт Сядзібе» (завулак Інструмэнтальны, 6, офіс 105) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Кацярыны Оаро «Сарочае радыё» з удзелам аўтаркі. Пачатак у 17.00.
У менскім клюбе «Адрэналін» пройдзе адкрытае першынство Менску па мас-рэстлінгу сярод мужчын. Пачатак ў 14.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1563 – расейскія войскі на чале з царом Іванам IV пасьля аблогі ўзялі Полацак падчас Лівонскай вайны.
1866 – Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны.
1917 – пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі.
1944 – Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспублікі. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.
У гэты дзень нарадзіліся:
1878 – Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнэр.
1891 – Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, пэдагог.
1907 – Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзкі дзеяч.
У гэты дзень памерлі:
1766 – Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1855 – Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
«Толькі нудныя і бездапаможныя мастакі прыкрываюць сваё мастацтва шчырасьцю. У мастацтве патрэбная ісьціна, а ня шчырасьць».
Казімір Малевіч