19:44
21.2.2014
Рада звольніла Захарчанку
Вярхоўная Рада прагаласавала за адхіленьне ад пасады выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Віталя Захарчанкі.
Як заявіў сьпікер Уладзімер Рыбак, гэтая пастанова ўступае ў сілу ад моманту ўступленьня ў дзеяньне канстытуцыі 2004 году, за вяртаньне якой сёньня прагаласавалі дэпутаты.
19:44
21.2.2014
22-23 лютага ва Ўкраіне абвешчана жалоба па загінулых пад час акцый пратэсту.
Такое рашэньне прыняла Вярхоўная Рада.
Такое рашэньне прыняла Вярхоўная Рада.
18:58
21.2.2014
Яцанюк: Майдан не разыдзецца
Майдан не разыдзецца, пакуль ня будуць выкананыя ўсе патрабаваньні, заявіў журналістам лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсені Яцанюк пасьля падпісаньня пагадненьня па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам.
Ён адзначыў, што палітычныя апанэнты 20 лютага доўга настойвалі на вызваленьні Майдану і іншых вуліц.
«Гэта ніколі не было прымальна. Мы б на гэта ніколі не пагадзіліся. Мы дакладна выказалі пазыцыю. Людзі будуць, пакуль ня будуць выкананыя ўсе пункты», — сказаў Яцанюк.
15:21
21.2.2014
Фракцыя Партыі рэгіёнаў ў Вярхоўнай Радзе імкліва губляе дэпутатаў
19 дэпутатаў пакінулі шэрагі партыі Януковіча.
15:00
21.2.2014
Віталь Клічко ў Вярхоўнай Радзе патрабуе спыніць гвалт і правесьці датэрміновыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны
14:54
21.2.2014
Ленінапад ва Ўкраіне працягваецца
14:17
21.2.2014
У Крыме адмянілі сэпаратысцкую сэсію Вярхоўнай Рады
Вярхоўная Рада Крыму не плянуе сёньня праводзіць пазачарговую сэсію, на якой быў магчымы разгляд аддзяленьне Крыму ад Украіны.
13:49
21.2.2014
Валынскія міліцыянты «перайшлі на бок народа»
13:34
21.2.2014
Кабзон просіць Януковіча ўжыць усю сілу, якая ёсьць
Сьпявак Ёсіф Кабзон і шэраг украінцаў, якія жывуць у Расеі, зьвярнуліся з адкрытым зваротам да Віктара Януковіча з просьбай тэрмінова ўрэгуляваць сытуацыю ў краіне.
13:25
21.2.2014
Захарчанка апраўдвае снайпэраў
Выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка, які раней адмаўляў ужываньне падначаленымі яму падразьдзяленьнямі агнястрэльнай зброі, прызнаў учарашні факт абстрэлу грамадзян.
13:03
21.2.2014
Партрэты Януковіча пад забаронай
Драгобыцкі гарсавет Львоўскай вобласьці забараніў дзейнасьць і сымболіку Партыі рэгіёнаў, Кампартыі і разьмяшчэньне партрэтаў Віктара Януковіча ў кабінэтах чыноўнікаў.Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».
Раней аналягічныя рашэньні ўжо прынялі некалькі раённых і гарадзкіх саветаў Львоўскай і Івана-Франкоўскай абласьцей.
12:56
21.2.2014
У Львове абвешчаная трохдзённая жалоба
У сувязі з гібельлю украінцаў у Кіеве, мэр Львова Андрэй Садовы абвясьціў у горадзе трохдзённую жалобу, паведамілі ў прэсавай службе Львоўскага гарсавета.
12:35
21.2.2014
Узброеныя міліцыянты прыехалі бараніць Майдан
Каля ста міліцыянтаў са Львова прыехалі на Міхайлаўскую плошчу на аўтобусе. Большасьць службоўцаў у форме, некаторыя ў цывільным. Міліцыянты маюць розныя званьні, сярод іх адстаўнікі і воіны-аўганцы.
Былі міністар МУС Юры Луцэнка паведаміў, што ўсе службоўцы маюць пры сабе табэльную зброю: "Яны будуць дакладна прытрымлівацца выкананьня закон пра міліцыю, — заявіў Юры Луцэнка.
Паводле крыніцаў Радыё Свабода, у Кіеў рухаюцца яшчэ 5 аўтобусаў з галіцкай міліцыяй.
12:10
21.2.2014
У Харкаве могуць увесьці «спэцрэжым»
Старшыня Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Добкін сказаў, што ў яго ёсьць паўнамоцтвы для ўвядзеньня на тэрыторыі вобласьці спэцыяльнага рэжыму, каб мець магчымасьць законна абараняць тэрыторыю рэгіёну.
Пра гэта паведамляе УНІАН.
«Я не кажу пра надзвычайны стан, таму што гэта прэрагатыва прэзыдэнта Ўкраіны. Але ёсьць іншыя віды спэцыяльных рэжымаў», — сказаў Добкін.
Kali