Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі Савет бясьпекі абмяркуе сытуацыю ва Ўкраіне


Cтаршыня Вярхоўнага савету Аўтаномнай Рэспублікі Крым Уладзімер Канстанцінаў
Cтаршыня Вярхоўнага савету Аўтаномнай Рэспублікі Крым Уладзімер Канстанцінаў

21 лютага ў Крамлі пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна адбудзецца пасяджэньне Савету бясьпекі. Паводле газэты «Известия», адной з тэмаў нарады стане сытуацыя ва Ўкраіне.

Сябры Савету бясьпекі сьпікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін і кіраўнік Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка напярэдадні нарады ў прэзыдэнта сустрэліся са старшынёй Вярхоўнага савету Аўтаномнай Рэспублікі Крым Уладзімерам Канстанцінавым. Вынікі гэтай сустрэчы таксама будуць абмяркоўвацца на Савеце бясьпекі.

Прадстаўнікі крымскай дэлегацыі заявілі, што калі адбудзецца неканстытуцыйны захоп улады ва Ўкраіне, яны былі б гатовыя ўзьняць пытаньне пра незаконнасьць указу ад 1954 году аб перадачы Крыму Ўкраіне, распавялі расейскія дэпутаты.

У размове з расейскімі дэпутатамі крымчане адзначылі, што яны супраць таго, каб быць у складзе той Украіны, якая здольная на неканстытуцыйную зьмену ўлады і кровапраліцьце. І што яны супраць уваходжаньня Ўкраіны ў Эўразьвяз на нявыгадных умовах, са згортваньнем расейскай мовы і культуры і ўсімі наступнымі падзеямі.

Паводле «Известий», у Дзярждуме абмяркоўваецца магчымае наведваньне Ўкраіны расейскімі парлямэнтарамі ў рамках так званай народнай дыпляматыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG