Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. 21 лютага. Януковіч абвясьціў датэрміновыя выбары прэзыдэнта

абноўлена

Украіна аплаквае ахвяраў. Майдан стаіць. Рада вярнула Канстытуцыю-2004. Апазыцыя і Януковіч пры пасярэдніцтве эўрапейцаў падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні крызісу.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

12:07 21.2.2014

Польшча прыняла параненых з Украіны

Трое параненых падчас падзеяў у Кіеве ўжо транспартаваныя ў Цэнтральны клінічны шпіталь Варшавы. Яшчэ чатыры чалавекі маюць прыбыць неўзабаве.

Прэс-сакратар шпіталю паведаміў Польскаму радыё, што гэта людзі, якія былі параненыя ў студзені і ўжо прайшлі першы этап лячэньня ў Польшчы. У іх не складаныя пашкоджаньні і іхнаму жыцьцю нічога не пагражае. Пераважна гэтая людзі з траўмамі вока і костак.
12:01 21.2.2014
У пасяджэньні Рады абвешчаны перапынак для падрыхтоўкі законапаректа аб вяртаньні Канстытуцыі 2004 года.
11:51 21.2.2014

Украіна. Рэгіёны ў агні

Пратэсты супраць улады і супрацьстаяньне ахапілі ўсю Ўкраіну. Ёсьць забітыя і параненыя ня толькі ў Кіеве, але і ў рэгіёнах.
11:50 21.2.2014

Прапануюць імпічмэнт Януковічу

Дэпутат Алесь Доній прапанаваў не заслухоўваць прыняць акт аб адхіленьні Януковіча ад улады як адказнага за сьмерці украінцаў.
11:39 21.2.2014

Рыбаку не далі абвясьціць перапынак у Радзе

Дэпутат Алег Ляшко запатрабаваў пазбавіць мандатаў усіх дэпутатаў, якія не прысутнічалі ўчора на сэсіі, як здраднікаў і баязьліўцаў, распусьціць фракцыі КПУ і Партыі рэгіёнаў, якія ігнаравалі паседжаньне ў адказны час, а таксама накіраваць у адстаўку сьпікера Ўладзімера Рыбака і ягонага намесьніка-камуніста.

Сьпікер Рыбак патлумачыў, што ў яго ўчора была тэмпэратура і хацеў абвясьціць перапынак да 16 гадзін, але яму не далі.
11:38 21.2.2014

Апазыцыя настойвае на датэрміновых выбарах прэзыдэнта Ўкраіны

11:24 21.2.2014

Рада абмяжоўвае паўнамоцтвы Януковіча

Паводле заявы сьпікера Ўладзімера Рыбака, першае пытаньне — вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года, якая прадугледжвае парлямэнцка-прэзыдэнцкую форму кіраўніцтва.

Паседжаньне Вярхоўнай Рады пачалося каля 10 гадзіны па кіеўскім часе. У сэсійнай залі прысутныя дэпутаты ўсіх фракцый. Сьпікер Уладзімер Рыбак заявіў, што падпісаў ўчарашнюю пастанову Рады пра спыненьне выкарыстаньня сілы і адвод сілавікоў у казармы.

«Нам трэба вярнуцца да Канстытуцыі 2004 года і сёньня мы павінны прыняць гэты закон. На сёньня трэба ўхваліць пастанову пра амністыю».

Паводле Рыбака, кіраўнік фракцый таксама разглядаюць праект падрыхтаванага пагадненьня.
11:19 21.2.2014

Раскол ва ўкраінскім войску

Міністэрства абароны Ўкраіны, якім кіруе выканаўца абавязкаў міністра Павал Лебедзеў, паведаміла h пра ўмовы прымяненьня зброі супраць пратэстоўцаў.
11:17 21.2.2014

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці пагадненьня зь Януковічам

Прэсавая служба Януковіча афіцыйна паведаміла пра завяршэньне перамоваў па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў дзяржаве пры ўдзеле самога Віктара Януковіча, лідэраў апазыцыі і прадстаўнікоў Эўрапейскага Зьвязу ды Расеі.
11:06 21.2.2014

Акцыя салідарнасьці з Украінай у Берасьці

А 18 гадзіне 21 лютага плянуецца акцыя салідарнасьці з Украінай каля ўкраінскага консульства (вуліца Вароўскага, 19).

Пра правядзеньне акцыі паведаміла грамадзкая актывістка Аксана Іванюк: «Гэтай краіне як нікому патрэбная зараз падтрымка. Арганізаваць акцыю салідарнасьці — гэта адзінае, што я магу зрабіць, і я вельмі прашу мяне падтрымаць», — паведаміла Аксана Свабодзе.
10:25 21.2.2014

Колькасьць загінуўшых праваахоўнікаў вырасла да 16 чалавек — МУС

130 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дастаўленыя ў мэдустановы з агнястрэльнымі раненьнямі. Усяго з 18 лютага па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 565 супарцоўнікаў органаў унутраных спраў, зь іх 410 — шпіталізаваны, паведамляе МУС Украіны.
10:06 21.2.2014

Данецкія рэгіяналы вярнуліся з Кіева дамоў, не выходзячы з цягніка

Прыхільнікі Партыі рэгіёнаў, якія прыбылі ўчора з Данецка ў Кіеў, накіраваліся назад, не выходзячы з цягніка.

Паводле УНІАН, пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў сакратар Данецкага гарадзкога савета Сяргей Багачоў: «Учора мы адпраўлялі сваіх землякоў у Кіеў для ўдзелу ў мірных акцыях. Але, як толькі зьявілася інфармацыя аб узброеных сутыкненьнях , было прынята рашэньне, каб яны заставаліся на месцы, у вагонах і чакалі адпраўкі назад».
09:57 21.2.2014

У Менску будуць маліцца за Ўкраіну

09:30 21.2.2014

77 загігнулых у Кіеве паводле — Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны

09:27 21.2.2014

Перамовы ў Януковіча цягнуліся 9 гадзінаў

У перамовах паводле вывядзеньня Ўкраіны з палітычнага крызысу удзельнічалі лідары апазыцыі Арсень Яцэнюк («Батьківщина»), Алег Цягнібок («Свобода»), Вітлаь Клічко («Удар»), кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы Франк-Вальтэр Штайнмаер і Радаслаў Сікорскі, а таксама расейскі амбудсмэн Уладзімер Лукін.


Міністар замежных спраў Польшчы па дарозе на чарговы раўнд перамоваў зь Януковічам:
09:26 21.2.2014

ЗША папярэдзіла ўкраінскіх чыноўнікаў пра міжнародную адкзанасьць за забойствы і гвалт

09:23 21.2.2014

Плошчу імя Януковіча перайменавалі ў плошчу Нігаяна

08:56 21.2.2014

Мэтро запрацуе, апроч станцый «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці»


Сёньня запрацуюць усе станцыі мэтро ў Кіеве. Аднак станцыі «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці», будуць працаваць толькі для пераходаў пасажыраў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Кіеўскага мэтрапалітэна.

Станцыі «Храшчацік» і «Майдан Незалежнасьці» застаюцца закрытымі для ўваходу і выхаду пасажыраў і працуюць толькі для перасадкі зь лініі на лінію, піша Ўкраінская праўда.
08:48 21.2.2014
Чорны сьпіс ЭЗ для ўкраінскіх чыноўнікаў яшчэ не гатовы
08:44 21.2.2014

Ноч на Майдане прайшла спакойна

На Майдане мінула першая за апошні час спакойная нач. Не луналі выбухі света-шумавых гранат, не ляталі кактэйлі Молатава.

Сілавікоў паблізу барыкад ня бачна. Разам з тым, дэманстрантам іхныя кіраўнікі забараняюць выходзіць за пэрымэтр, баючыся снайпэраў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG