За апошнія дзень і ноч ва Украіне зрынуты 32 помніка Леніну #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2014
У Вярхоўнай Радзе разгледзяць закон аб імпічмэнце Януковічу
У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аўтарства народнага дэпутата Мікалая Рудкоўскага «Аб імпічмэнце прэзыдэнту Украіны». Тэкст дакумэнту на сайце парлямэнту пакуль адсутнічае.Мікалай Рудкоўскі — пазафракцыйны народны дэпутат. Ён выйшаў з фракцыі Партыі рэгіёнаў пасьля разгону мірнай дэманстрацыі ў Кіеве 30 лістапада
Самаабарона Майдану ўзяла пад кантроль урадавы квартал
Вярхоўная рада, Кабінэт міністраў, адміністрацыя прэзыдэнта, Міністэрства ўнутраных справаў узятыя пад кантроль самаабароны Майдану. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў народны дэпутат ад фракцыі «Бацькаўшчына» Андрэй Парубій.
Януковіч хацеў уцягнуць у канфлікт армію — Більт і Сікорскі
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч хацеў уцягнуць у супрацьстаяньне войска. Пра гэта заявілі міністры замежных справаў Швэцыі і Польшчы.«Пацьверджана, што прэзыдэнт Януковіч хацеў выкарыстаць войска супраць пратэстоўцаў. Тое ж ён хацеў зрабіць у 2004 годзе, аднак яго спынілі», — напісаў у «Твітэры» кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт.
Now confirmed that President Yanukovich tried to get the Army as well to move against protesters. He wanted same in 2004 but was stopped.
— Carl Bildt (@carlbildt) February 21, 2014
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, які прымаў удзел у перамовах улады і апазыцыі ў Кіеве, заявіў увечары ў пятніцу журналістам у Варшаве: «У нас былі сыгналы, што ў выпадку паразы ў справе паразуменьня прэзыдэнт Януковіч рэзэрвуе і рыхтуецца да выкарыстаньня ўнутраных войскаў». Міністэрства абароны Украіны гэтыя заявы замежных міністраў пакуль не камэнтавала.
У Днепрапятроўску таксама зруйнавалі помнік Леніну #євромайдан http://t.co/Lh6kGGg7CC
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
Януковіч пакінуў Кіеў
Прэзыдэнт Віктар Януковіч з абмежаваным колам асабліва даверанай аховы а 22:40 вылецеў у Харкаў.Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на сайт ZN. UA, які ў сваю чаргу спасылаецца на высокапастаўленую крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта.
У прэзыдэнцкім самалёце знаходзяцца таксама сьпікер парлямэнту Уладзімір Рыбак і кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Клюеў.
Самалёт пастаўлены на маршрут Кіеў-Харкаў-Марыупаль-Расея, аднак ён можа быць адкарэктаваны.
«Гатовы выкупіць сваю віну кроўю» — украінскія спэцназаўцы каюцца
Кожны з сарака ровенскіх «беркутаўцаў», якія прыбылі з Кіева, публічна пакаяўся сёньня перад землякамі за «ўдзел у крывавай вайне супраць уласнага народа».У Харкаве, куды нібыта ўцёк Януковіч, тысячы людзей выйшлі на вуліцы https://t.co/QWnUqChJLP #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
Самаабарона #євромайдан узяла пад ахову будынкі адміністрацыі прэзідэнта, урада і парламэнта
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
Самалёт Януковіча пастаўлены на маршрут Кіеў-Харкаў-Марыўпаль-Расея, аднак ён можа быць адкарэктаваны, - украінскія СМІ #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
Украінскія пратэстоўцы ўшаноўваюць загіблых
Украінскія СМІ пішуць, што Януковіч з'ехаў у Харкаў #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
«Правы сэктар» не складзе зброю, пакуль Януковіч ня пойдзе ў адстаўку
Украінская біятланістка: Расейскія заўзятары абражалі на трасе, прыгадвалі нам вайну #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
У нядзелю ў каталіцкіх касцёлах Беларусі будуць маліцца за Украіну #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
Правы сэктар не складзе зброю пакуль Януковіч не сыдзе ў адстаўку #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
Камэрсант Украіна: у Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аб імпічмэнце прэзідэнту Украіны #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
Сотнік са сцэны #євромайдан: Януковіч павінен сысьці да 10:00 заўтрашняга дня. Калі не, то ён паабяцаў, што народ пойдзе на ўзброены штурм
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.2.2014
Захарчанка рвануў у Беларусь — украінскія СМІ
Адхілены Вярхоўнай радай ад пасады экс-міністар унутраных спраў Віталь Захарчанка накіраваўся ў Беларусь.
Пра гэта паведамляе «Хвиля» з спасылкай на крыніцу ў МУС. Паводле выданьня, экс-міністар знаходзіцца на мяжы, а магчыма, ўжо яе перайшоў і суправаджаюць яго байцы спэцпадразьдзяленьня «Сокал».