Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзведзеў заклікаў Януковіча ня быць анучай


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў

Расія працягне супрацоўніцтва з Украінай, калі ўлада ў краіне будзе легітымнай і эфэктыўнай. Пра гэта, як паведамляе ІТАР-ТАСС, заявіў прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Украінскія ўлады мусяць сканцэнтравацца, каб аб іх «не выціралі ногі, як аб анучу», падае словы Мядзведзева «Інтэрфакс». Расейскі прэм’ер падкрэсліў, што ўлада мусіць «абараніць людзей, абараніць праваахоўныя структуры, якія стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў і абараняюць тых самых людзей».

«Толькі ў гэтым выпадку можна разьвіваць паўнавартаснае эканамічнае супрацоўніцтва», — сказаў на заканчэньне Мядзведзеў, папрасіўшы астатніх членаў расейскага ўраду прытрымлівацца гэтай пазіцыі.

Разам з тым прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў у эфіры «Эхо Москвы», што Расея не адмаўляецца ад фінансавай дапамогі Ўкраіне, аднак спачатку там «павінна нармалізавацца сытуацыя».

Напярэдадні, 19 лютага, Пяскоў сказаў, што расейскія ўлады ня могуць даць дакладнай інфармацыю аб прадастаўленьні Ўкраіне другога траншу крэдыту памерам двух мільярдаў даляраў. «Відавочна, у сітуацыі, калі экстрэмісты ладзяць тое, што адбываецца на Украіне, урэгуляванне менавіта гэтай сітуацыі зьяўляецца прыярытэтам», — растлумачыў ён. Пры гэтым у панядзелак, 17 лютага, міністар фінансаў РФ Антон Сілуанаў заявіў, што Расея плянуе набыць другі транш эўрааблігацыяў Украіны на два мільярды даляраў на гэтым тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG