Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Трагічны дзень. Амаль сто забітых (УЖЫВУЮ)

абноўлена

Апазыцыі ўдалося атрымаць перамогу ў Вярхоўнай Радзе. 236 народных прагаласавалі супраць правядзеньня ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі»

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

15:14 20.2.2014

МУС Украіны: «Масавы пераход» міліцыі на бок дэманстрантаў — чуткі


МУС Украіны запэўнівае, што зьвесткі пра «масавы пераход» супрацоўнікаў праваахоўных органаў на бок радыкальных удзельнікаў масавых пратэстаў пашыраюцца наўмысна, каб увесьці ў зман украінскую і ўсясьветную грамадзкасьць:

«Усё гэта — ня больш чым чуткі, якія наўмысна распаўсюджваюць самі ўдзельнікі пратэсту. Настрой праваахоўнікаў — на высокім узроўні, яны гатовыя бараніць украінскіх грамадзянаў ад супрацьпраўных дзеяньняў з боку экстрэмістаў», — гаворыцца на афіцыйным сайце МУС Украіны.
15:15 20.2.2014

Тэрміновы зварот Віталя Клічко



15:25 20.2.2014

Мэтро ў Кіеве пасьля праверкі запрацуе


Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў Кіеўскай дзяржаўнай адміністрацыі пасьля таго, як яе кіраўнік Уладзімер Макеенка заявіў пра выхад з Партыі рэгіёнаў.
15:28 20.2.2014

Снайпэры страляюць у Кіеве – відэадоказ


Пры адыходзе сілавікоў сёньня з вуліцы Інстытуцкай снайпэры стралялі па людзях на Майдане Незалежнасьці. Гэта відаць на відэакадрах, прадстаўленых Радыё Свабода журналістам Ігарам Захарчанкам. Сёньня каля 9:00 актывісты вярнуліся на пазыцыі, страчаныя 18 лютага. У гэты час загінулі дзясяткі ўдзельнікаў акцыі пратэсту.

15:37 20.2.2014

Лукашэнка накіраваў спачуваньне Януковічу


Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу ў сувязі з гібельлю людзей у выніку масавых беспарадкаў у Кіеве.

«Беларусь заўсёды асуджала супрацьпраўныя дзеяньні ўдзельнікаў палітычных канфліктаў і неканстытуцыйныя мэтады вырашэньня ўнутрыпалітычных рознагалосьсяў, якія непазьбежна прыводзяць да эскаляцыі гвалту», — гаворыцца ў спачуваньні.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых і пажаданьні хутчэйшага выздараўленьня пацярпелым.
15:46 20.2.2014
15:48 20.2.2014
Вярхоўная Рада можа прызнаць Януковіча незаконным
15:48 20.2.2014
Афіцыйна пацьверджаная сьмерць 35 чалавек у Кіеве
15:48 20.2.2014
Валер Костка: Калі будзе загад Масквы, беларускі дыктатар дапаможа Януковічу
16:00 20.2.2014

Відэа ранішняга бою на Інстытуцкай вуліцы у Кіеве


16:45 20.2.2014
Дэпутаты зьбіраюцца на сэсію

Апазыцыя, а таксама некалькі дзясяткаў дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў сабраліся на тэрміновае паседжаньне Вярхоўнай Рады. Сьпікера Ўладзімера Рыбака, камуністаў і большасьці рэгіяналаў няма. Для правядзеньня пасяджэньня патрэбна 226 дэпутатаў.
16:53 20.2.2014

Людзі спынілі цягнік з дэсантнікамі


У Днепрапятроўскай вобласьці ў сяле Меліяратыўнае людзі сталі на чыгуначныя рэйкі, каб не пусьціць у Кіеў цягнік з дэсантнікамі. Людзі скандуюць: «Армія з народам!» Салдаты ў поўнай экіпіроўцы з аўтаматамі вымушаныя выйсьці зь цягніга, — паведамляе Espreso.tv.

Паводле загаду міністра абароны Ўкраіны, 500 дэсантнікаў з Днепрапятроўскай 25-й брыгады накіроўвацюцца дзеля аховы арсэналаў у Кіеве.
17:01 20.2.2014

Міліцыянтам выдалі агнястрэльную зброю


Апублікаваны зварот міністра ўнутраных спраў Украіны Віталя Захарчанкі, які падпісаў загад аб выдачы міліцыянтам баявой зброі.
17:19 20.2.2014
18:02 20.2.2014

Рада пачала паседжаньне


Сэсію адкрыў віцэ-сьпікер Раман Кашулінскі з партыі «Свабода». Дэпутаты засьпявалі гімн Украіны.

Паводле дэпутата Алега Ляшко ў Вярхоўнай Радзе зарэгістравалася большасьць дэпутатаў — 237 пры неабходных 226.

Нестар Шуфрыч з Партыі рэгіёнаў прывёз прапановы ад сваёй фракцыі, дэпутаты пачалі іх абмеркаваньне.
18:05 20.2.2014
Сяргей Аніська: Януковіч — палітычны труп

Былы вайсковы контравыведнік, вэтэран вайны ў Аўганістане Сяргей Аніська на просьбу Свабоды пракамэнтаваў зьвесткі з Майдану пра знаходжаньне ў аднаго з палонных міліцыянтаў шаўрона расейскага МУС.
18:06 20.2.2014
Палітоляг: Было б лепш, каб Украіна падзялілася

Аляксандар Мотыль, прафэсар паліталёгіі Ратгерскага ўнівэрсытэту ў ЗША і экспэрт ва ўкраінскіх пытаньнях, лічыць, што Ўкраіна без сваіх прарасейскіх, усходне-паўднёвых рэгіёнаў была б значна больш моцнай, стабільнай і заможнай дзяржавай, чым цяпер.
18:06 20.2.2014
Экспэрт па міжнароднай бясьпецы: Гэта не грамадзянская вайна

«Украінцы змагаюцца з рэжымам, які чатыры гады таму неканстытуцыйным чынам узурпаваў уладу, і асабіста з прэзыдэнтам Януковічам», — лічыць Аляксей Мельнік, экс-першы памочнік міністра абароны Ўкраіны, падпалкоўнік запасу, судырэктар праграмаў зьнешняй палітыкі і міжнароднай бясьпекі Цэнтру Разумкова (Украіна).
18:24 20.2.2014

Царква заклікае не маліцца за ўладу


Сынод Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату прыняў рашэньне з 20 лютага спыніць памінаньне ўлады падчас набажэнстваў.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Сынода, апублікаванай на сайце царквы.

«Улічваючы, што дзяржаўнай уладай не былі пачутыя неаднаразовыя заклікі Царквы да яе не ўжываць зброю супраць народу, які выбраў уладу для служэньня сабе і Ўкраіне, а не для зьдзяйсьненьня гвалту і забойстваў, — спыніць з 20 лютага 2014 году памінаньне ўлады падчас набажэнстваў», — гаворыцца ў заяве.
18:37 20.2.2014
Я пайду на Майдан, наш офіс зачынены — кіяўлянка Ірына Тышко

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG