12:24
20.2.2014
З ураду і Рады ідзе эвакуацыя
З памяшканьняў Вярхоўнай Рады і Кабінэта міністраў Украіны праходзіць эвакуацыя работнікаў апаратаў гэтых органаў дзяржаўнай улады.
Таксама зь Вярхоўнай Рады выводзяць дэпутатаў, сёньня пасяджэньня парлямэнта ня будзе.
12:40
20.2.2014
Знойдзены патроны і гільзы ад аўтамата Калашнікава
Сьпявачка Руслана дэманструе на сцэне Майдану гільзы і патроны да аўтамата Калашнікава, якія паводле яе слоў выкарыстоўвае «Беркут», а таксама сарваны з пляча аднаго зь сілавікоў шаўрон з надпісам «МВД России».
12:42
20.2.2014
Дэпутат Аляксандар Турчынаў, намесьнік Юліі Цімашэнкі ў Партыі «Бацькаўшчына», заклікаў будаваць барыкады па пэрымэтры Майдана, якія б маглі вытрымаць напад бранятэхнікі.
12:48
20.2.2014
Дэпутат Ляшко дэманструе са сцэны Майдана гранату Ф-1 і скрыню ад патронаў да аўтамата Калашнікава, якія былі знойдзеныя сёньня пасьля таго, як выбілі «Беркут» з Кастрычніцкага палацу. Апрача таго, ён паказаў каску, прабітую куляй.
13:03
20.2.2014
На Майдане знаходзяцца 13 целаў загіблых — Інтэфакс
Целы ляжаць на тралейбусным прыпынку на Майдане.
Інтэрфакс перадае, што з будынку спаленага Дома прафсаюзаў раздаюцца стрэлы.
Паўстанцы затуляюць целы загіблых шчытамі.
13:07
20.2.2014
Крым можа аддзяліцца ад Украіны
Старшыня Крымскага парлямэнту Ўладзімер Канстанцінаў не выключае аддзяленьня Крыму ад Украіны ў выпадку абвастрэньня сытуацыі ў краіне. Пра гэта ён сказаў сёньня Інтэрфаксу.
«Магчыма. Калі краіна разваліцца. Усё да гэтага і ідзе», — сказаў сьпікер.
Раней у крымскім парлямэнце таксама дапускалі магчымасьць звароту да Расеі з просьбаю ўмяшацца ў сытуацыю ва Ўкраіне.
13:17
20.2.2014
МУС Украіны папярэджвае пра выкарыстаньне зброі
«Праваахоўнікі не ўжывалі і ня будуць ужываць зброю па мірных грамадзянах. Але на спробы экстрэмістаў нанесьці шкоду жыцьцю і здароўю работнікаў органаў унутраных спраў міліцыя будзе рэагаваць згодна з законам Украіны „Аб міліцыі", які дазваляе ўжываньне агнястрэльнай зброі, паведамляе МУС Украіны.
13:24
20.2.2014
Дзясяткі службоўцаў Унутраных войскаў здаліся ў палон
Яны здаюцца пад гарантыі бясьпекі. Самаабарона Майдану ім дае калідор праз натоўп і спрабуе дамагчыся, каб іх не пабілі, паведамляе УНІАН.
Байцы ідуць з Грушэўскага праз Эўрапейскую плошчу на Майдан. У палон трапілі, як адзначаецца, «шараговыя вайскоўцы», афіцэраў сярод іх не назіраецца.
13:50
20.2.2014
Дэпутат Партыі рэгіёнаў: Патрэбная адстаўка Рыбака
Народны дэпутат Украіны ад фракцыі Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка лічыць, што для ўрэгуляваньня крызісу ў краіне неабходна тэрмінова зрабіць шэраг крокаў, сярод якіх — адстаўка сьпікера парлямэнту Ўладзімера Рыбака і тэрміновае абраньне прэм’ер-міністра, якога падтрымаюць усе фракцыі.
«Прэзыдэнт, старшыня Вярхоўнай Рады, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра і лідэры апазыцыі цалкам страцілі кантроль над сытуацыяй у краіне і не прапаноўваюць ніякіх рашэньняў, каб супакоіць краіну. Іх бязьдзейнасьць прыводзіць да ўзмацненьня супрацьстаяньня і чалавечых ахвяраў. Неабходныя рэальныя крокі для ўрэгуляваньня крызісу, а ня бачнасьць перамоваў», — напісаў Сяргей Цігіпка сёньня ў Фэйсбуку.
14:07
20.2.2014
Снайпэры на даху будынка паблізу Майдану.
Фота Мустафы Наема.
14:09
20.2.2014
«Правы сэктар» гарантуе чыноўнікам бясьпеку
«Правы сэктар», які каардынуе дзейнасьць Самаабароны Майдану, гарантуе ўкраінскім чыноўнікам бясьпеку ў абмен на спыненьне агню і абмежаваньні паўнамоцтваў Януковіча.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, падпісанай лідэрам «Правага сэктару» Дзьмітрыем Ярашам і кіраўніком Самаабароны Майдану Андрэем Парубіем.
«У выпадку спыненьня агню падразьдзяленьнямі ўнутранаакупацыйнага МУС і неадкладнай адмены Радай дыктатарскіх паўнамоцтваў Януковіча мы прыкладзем максымум намаганьняў да спыненьня кровапраліцьця і гарантуем высокапастаўленым асобам бясьпеку», — гаворыцца ў заяве, якую цытуе «Український тиждень».
14:23
20.2.2014
Стрэляніна на вуліцах Кіева
14:31
20.2.2014
Кіраўнік кіеўскай улады выходзіць з Партыі рэгіёнаў і абяцае адкрыць мэтро
Народны дэпутат Андрэй Ільенка гаварыў з кіраўніком кіеўскай адміністрацыі Уладзімірам Макеенкам па тэлефоне.
Той заявіў пра свой выхад з Партыі рэгіёнаў, а таксама пра тое, што ён гатовы запусьціць працу Кіеўскага мэтрапалітэна. Пра гэта заявіў народны дэпутат ВА «Свабода» Андрэй Ільенка ў сваім Фэйсбуку.
Post by Андрій Іллєнко.
15:03
20.2.2014
На Майдане чакаюць увядзеньня надзвычайнага становішча
У бліжэйшыя гадзіны Януковіч ўвядзе ў Кіеве можа ўвесьці надзвычайнае становішча, паведамляе Нацыянальны штаб супраціву.
Пры ўводзе надзвычайнага стану будзе цалкам адключаны інтэрнэт і мабільная сувязь.
15:07
20.2.2014