Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Трагічны дзень. Амаль сто забітых (УЖЫВУЮ)

абноўлена

Апазыцыі ўдалося атрымаць перамогу ў Вярхоўнай Радзе. 236 народных прагаласавалі супраць правядзеньня ва Ўкраіне «антытэрарыстычнай апэрацыі»

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

10:38 20.2.2014

Дэманстранты ў Кіеве адбілі Кастрычніцкі палац

10:40 20.2.2014

Паўстанцы захапілі Эўрапейскую плошчу


«Беркут» адагналі да Марыінскага парку, адбітыя пазыцыі на Эўрапейскай плошчы. Аднаўляюць барыкады на вуліцы Грушэўскага. «Нашы каля Вярхоўнай Рады», — заявілі са сцэны Майдану.
10:51 20.2.2014
Тэрміновая эвакуацыя абвешчана ў Вярхоўнай радзе

Дэпутаты і супрацоўнікі апарату Вярхоўнай рады пакідаюць будынак.

«Усім абвясьцілі тэрміновую эвакуацыю», — сказаў пазафракцыйны народны дэпутат Уладзімір Літвін журналістам, пакідаючы будынак.

Прычыны эвакуацыі пакуль застаюцца невядомыя, піша Інтэрфакс.
10:57 20.2.2014
Параненых у сутыкненнях актывістаў дастаўляюць на Міхайлоўскую плошчу.
11:04 20.2.2014

Сікорскі сустрэнецца з Януковічам

11:05 20.2.2014

«Беркут» у паніцы, адступае да мэтро

11:12 20.2.2014

У Радзе вырашылі не праводзіць пасяджэньні 20 і 21 лютага


Згодна з ўзгодненым рашэньні кіраўнікоў фракцый Пагаджальнай Рады ухваленае рашэньне не праводзіць пленарныя пасяджэньні парлямэнта 20 і 21 лютага 2014 года.
11:16 20.2.2014


11:17 20.2.2014
Унутраныя войскі з Чарнавіцкай і Івана-Франкоўскай абласьцей адмовіліся выконваць злачынныя загады і хочуць зьехаць дамоў. Але іх пакуль не адпускаюць. Пра гэта Еспресо.TV паведамілі ўласныя крыніцы.
11:30 20.2.2014




11:37 20.2.2014
МУС Украіны: паранена больш за 20 беркутаўцаў

МУС Украіны паведамляе пра параненых: «Мітынгоўцамі на Майдане Незалежнасьці, магчыма, з будынку кансэрваторыі, адкрыта прымянілі агнястрэльную зброю ў дачыненьні да вайскоўцаў і супрацоўнікаў „Беркуту“. На дадзены момант паранена больш за 20 праваахоўнікаў. Зараз пацярпелым аказваецца мэдычная дапамога».
11:39 20.2.2014



11:46 20.2.2014
На Майдане — больш за 30 тысяч чалавек
11:47 20.2.2014


11:49 20.2.2014

На Майдане незалежнасьці загінула некалькі чалавек


Пад час штурму пазыцый спэцназу загінула некалькі чалавек. Шмат параненых

12:05 20.2.2014

Паўстанцы кантралююць гатэль «Україна»


«Комсомольская правда в Украине» перадае, што гатэль «Украіна» цяпер цалкам кантралююць мітынгоўцы. Супрацоўнікаў міліцыі там няма, — пацьвердзілі ў прэсавай службе ГУ МУС Украіны ў Кіеве.

З боку Кастрычніцкага палаца нясуць дзясяткі параненых. У гатэль «Украіна» просяць прыносіць мэдыкамэнты і абязбольвальнае.
12:09 20.2.2014

Падпалкоўнік Унутраных войск Балашоў перайшоў на бок паўстанцаў


Са сцэны Майдана выступае падпалкоўнік міліцыі, які напісаў рапарт і перайшоў на бок народу. «Я прыняў рашэньне і пераходжу на бок народа. Пра што напісаў толькі што рапарт». Людзі крычаць яму: «Малайчына!».
12:21 20.2.2014
Ва ўкраінскім крызісе МЗС Беларусі пабачыла падвойныя стандарты Захаду
12:21 20.2.2014
«СБ» пра Майдан: пабузяць і перастануць
12:24 20.2.2014

На Майдане ляжыць 7 целаў загінулых


На Майдане ў раёне гасьцініцы «Казацкі» на зямлі ляжаць сем целаў, перадае карэспандэнт Інтэрфаксу.

Паводле відавочцаў, прычыны сьмерці ва ўсіх — стрэляныя раненьні.

Са сцэны Майдану агучана рашэньне Народнай рады Ўкраіны (галоўнага апазыцыйнага органа паўстаньня) аб вызваленьні супрацоўнікаў і службоўцаў Унутраных войск аб ад адказнасьці за «дэзэртырства», пераход на бок народу.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG