Як перадае карэспандэнт УНІАН, мітынгоўцы актыўна прыбіраюць сьмецьце з майдану Незалежнасьці і ўмацоўваюць ім барыкады.
Вялікая колькасьць мітынгоўцаў курсуе ад Майдану да вуліцы Грушэўскага з мэталічнымі шчытамі, драўлянымі паддонамі і камянямі.
Са сцэны Майдану абвяшчаюць пра ўмацаваньні кардонаў барыкадаў на ранейшых майданаўскіх пазыцыях.
Каля 1,5 тысячы мітынгоўцаў вярнуліся на вуліцу Грушэўскага і аднаўляюць барыкады.
Міліцыя вышыхтавалася ля стадыёну «Дынама».
Раней на Грушэўскага ўнутраныя войскі ўсталявалі жалезабэтонную канструкцыю.
Мітынгоўцы аднаўляюць барыкады на Крашчаціку з боку Эўрапейскай плошчы.
Група паўстанцаў наблізілася да «Ўкраінскага дому».
Мітынгоўцы, якія сёньня раніцай пайшлі ў наступ і выціснулі праваахоўнікаў на вуліцу Грушэўскага, будуюць барыкады на Ўладзімірскім спуску.
Таксама яны перакрываюць рух транспарту па Ўладзімірскім спуску, каля філярмоніі.
Яны будуюць дзьве лініі барыкадаў з драўляных паддонаў, жалезных пласьцінаў, бочак, палак і г.д.
Сёньня раніцай мітынгоўцы пайшлі ў наступ і выціснулі праваахоўнікаў з Майдану на вул. Грушэўскага. Яны зноў захапілі «Ўкраінскі дом», Кастрычніцкі палац і пачалі аднаўляць барыкады на Грушэўскага, на Трохсьвяціцельскай і на Ўладзімірскім спуску.