Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдан прыбыло падмацаваньне


На Майдан незалежнасьці цягам апошніх гадзін прыбылі вялікія групы людзей са Львова і Івана-Франкоўска, яны замянілі тых актывістаў, якія правялі на барыкадах ноч.

У параўнаньні з трагічнай ноччу з 18 на 19 лютага апошнія гадзіны прайшлі адносна спакойна. З боку сілавікоў час ляцяць сьвятло-шумавыя гранаты, дэманстранты адказваюць піратэхнікай і кактэйлямі Молатава.

Паводле мэдыцынскай службы Майдана, цяжкіх траўмаў, падобных тым, якія былі цягам мінулых сутак, цяпер няма. Лекары часьцей за ўсё маюць справы з апёкамі і лёгкімі ўдарамі.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, Майдан наладжвае свой побыт на новых пазыцыях — арганізаваныя пункты харчаваньня, людзі разьмясьціліся ў памяшканьнях паштамта, Міністэрства аграрнай палітыкі, некалькіх кавярняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG