Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН гатовая дапамагчы ўкраінцам


Віктар Януковіч і Пан Гі Мун
Віктар Януковіч і Пан Гі Мун
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый гатовая дапамагчы ўкраінцам ва ўрэгуляваньні цяперашняга крызісу. Пра гэта заявіў сакратар ААН Пан Гі Мун.

«Я працягваю заклікаць ўсе бакі супрацьстаяньня спыніць гвалт, а ўкраінскія ўлады — ўстрымацца ад празьмернага ўжываньня сілы. Я заклікаю ўсе бакі неадкладна аднавіць перамовы. Гэта адзіны шлях для спыненьня кровапраліцьця і знаходжаньня рашэньня па выхадзе з глыбокага палітычнага і эканамічнага крызісу. ААН застаецца з усімі ўкраінцамі. Мы будзем дапамагаць ва ўрэгуляваньні крызісу мірным шляхам», — сказаў Пан Гі Мун, адказваючы на пытаньні журналістаў.

Паводле абноўленых дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у выніку сутыкненьняў паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Кіеве, пачынаючы ад 18 лютага, загінулі 75 чалавек.



ЖЫВЫ БЛОГ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG