22:24
19.2.2014
У шпіталях ня менш за 270 параненых
Колькасьць пацярпелых падчас беспарадкаў у Кіеве з аўторка складае каля 800 чалавек, зь іх прыкладна палова – супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Пра гэта заявіў у сераду намесьнік начальніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня МУС Украіны Алег Татараў. Паводле яго, зь цялеснымі пашкоджаньнямі рознай ступені цяжкасьці шпіталізаваныя 350 чалавек – цывільныя асобы і супрацоўнікі сілавых структур. Дэпартамэнт аховы здароўя Кіеўскай адміністрацыі паведаміў ўвечары ў сераду, што колькасьць загінулых на дадзены момант – 26 , на лячэньні ў шпіталях знаходзяцца больш за 270 пацярпелых, у тым ліку з агнястрэльнымі раненьнямі.
22:08
19.2.2014
Януковіч зьмяніў камандуючага ўзброенымі сіламі Ўкраіны
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч вызваліў ад пасады начальніка Генштаба, галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі генэрал-палкоўніка Ўладзімера Заману.
Як паведамляецца на сайце прэзыдэнта Ўкраіны, новым кіраўніком Генштаба і камандуючым УС стаў адмірал Юры Ільін, які да гэтага ўзначальваў ВМС Украіны.
21:07
19.2.2014
У Хмяльніцкім штурмуюць Савет бясьпекі
У Хмяльніцкім пачаўся штурм абласнога ўпраўленьня Савета бясьпекі Ўкраіны.
Пратэстоўцы кідаюць «кактэйлі Молатава» ў вокны другога і трэцяга паверхаў памяшканьня.
Супрацоўнікі СБУ з вышэйшых паверхаў спрабуюць іх патушыць, аднак гэта ім не ўдаецца.
Таксама гарыць цэнтральны ўваход у памяшканьне. Актывісты запалілі шыны ля будынка, паведамляе УНІАН.
Крыху раней у Хмяльніцкім кіраўніцтва абласной СБУ ўзяло на сябе адказнасьць за агнястрэльныя раненьні, нанесеныя актывістам днём падчас мітынгу каля СБУ, паведаміў дэпутат Хмяльніцкага гарсавета Аляксандар Сімчышын, які быў на перамовах з кіраўніцтвам СБУ.
Паводле яго слоў, там заявілі, што гатовыя аплаціць лячэньне пацярпелых.
У Хмяльніцкім мітынгоўцы 19 лютага захапілі будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі, а таксама аблажылі абласную пракуратуру.
Пры спробе мітынгоўцаў трапіць у памяшканьне абласнога СБУ двое мужчын і жанчына атрымалі раненьні. Жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.
20:47
19.2.2014
Дэпутат: У Доме прафсаюзаў маглі загінуць людзі
У Доме прафсаюзаў з-за пажару мінулай ноччу маглі загінуць дзясяткі людзей.
Пра гэта «Ўкраінскай праўдзе» паведаміў дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Сяргей Собалеў:
«У нас на першым паверсе быў шпіталь, дзе ляжала каля ста чалавек , якія былі ў вельмі цяжкім стане. І гэта пацьвердзяць нашы мэдыкі. Цяпер там наогул кагосьці знайсьці немагчыма».
«Мы не маглі нікога вывесьці, бо будынак гарэў з першага і зь дзявятага паверхаў адначасова. Гэта значыць, апошні і першы паверхі былі падпаленыя фактычна спэцназам „Бэркута“ адначасова, таму мы ня можам ні даведацца, ні знайсьці», — растлумачыў дэпутат.
Ён адзначыў: вядома, з дома выводзілі людзей, «спрабавалі нешта рабіць, людзі выскоквалі, хто як мог і ў чым быў».
«Дом знаходзіцца ў жудасным стане, у ім прагарэлі і абрушаныя паверхі, дзе нельга нічога знайсьці ўвогуле. Дык вось факт эвакуацыі людзей ня можа цяпер пацьвердзіць ніводзін чалавек, бо гэтае ўзгараньне адбылося адначасова зь першага і апошняга паверха» , — адзначыў ён.
У сваю чаргу МНС заявіла, што яны эвакуявалі 41 чалавека з Дома прафсаюзаў, а «на дасьледаванай тэрыторыі будынка пацярпелых і ахвяраў няма».
20:43
19.2.2014
«Мінсктранс» паведаміў, што ад 19 лютага аўтобусы па маршруце «Менск—Кіеў» часова будуць даяжджаць толькі да Чарнігава. Прычына скарачэньня маршруту на афіцыйным сайце «Мінсктранса» не паведамляецца.
20:16
19.2.2014
СБУ ўдакладняе, што апэрацыя яшчэ рыхтуецца
Рада бясьпекі Ўкраіны толькі рыхтуе антытэрарыстычную апэрацыю па ўсёй краіне, а не прыступіла да яе рэалізацыі.
Такое ўдакладненьне распаўсюдзіла прэс-служба СБУ, паведамляе Інтэрфакс.
20:15
19.2.2014
У апэрацыі могуць узяць удзел вайскоўцы
Міністэрства абароны Ўкраіны заяўляе, што вайскоўцы Ўзброеных сіл могуць узяць удзел у антытэрарыстычных апэрацыях у краіне.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, якое міністэрства распаўсюдзіла ўвечары.
У ведамстве адзначылі, што ў раёне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі вайскоўцы маюць права:
— ужываць зброю і спэцсродкі;
— затрымліваць і дастаўляць у органы ўнутраных спраў асобаў, якія ўчынілі або ўчыняюць правапарушэньні ці іншыя дзеяньні;
— правяраць у грамадзян і службовых асоб дакумэнты, а ў выпадку адсутнасьці — затрымліваць іх для высьвятленьня асобы;
— ажыцьцяўляць у раёне апэрацыі асабісты агляд грамадзян, рэчаў і транспартных сродкаў;
— часова абмяжоўваць або забараняць рух транспартных сродкаў і пешаходаў на вуліцах і дарогах.
20:14
19.2.2014
У Харкаве «Беркут» і «цітушкі» разагналі актывістаў, якія спрабавалі заблякаваць выезд курсантаў унутраных войскаў у Кіеў.
20:09
19.2.2014
Прэзыдэнт Польшчы заклікаў Януковіча спыніць гвалт
Браніслаў Камароўскі правёў тэлефонную гутарку зь Віктарам Януковічам. Пра гэта Польскаму радыё паведаміў міністар у Канцылярыі польскага лідэра Ярамір Сакалоўскі.
У прыватнасьці Камароўскі заклікаў Януковіча вярнуцца да перамоў з апазыцыяй без папярэдніх умоў.
Януковіч у адказ апавёў пра свой «сцэнар палітычнага вырашэньня крызісу».
Цяпер у Кіеў накіроўваецца міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Чакаецца, што заўтра ў Брусэлі будуць разглядаць пытаньне санкцый да вінаватых ва ўжываньні сілы супраць апазыцыі.
19:29
19.2.2014
Апазыцыя кліча ўсіх на Майдан
Штаб нацыянальнага супраціву паведаміў, што а 19 гадзіне (па кіеўскім часе) адбудзецца інфармацыйны мітынг.
«Да ўдзелу запрашаюцца ўсе неабыякавыя кіяўляне, якіх турбуе лёс Украіны і сталіцы. Просьба да ўсіх максымальна мабілізавацца і прыходзіць на акцыю. Разам — мы сіла!», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце «Бацькаўшчыны».
19:21
19.2.2014
У Ужгарадзе мітынгоўцы занялі адміністрацыю
Каля тысячы пратэстоўцаў занялі будынак Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Міліцыянты, якія знаходзіліся ў будынку, былі вымушаныя проста пакінуць памяшканьне.З кабінэта губэрнатара людзі вынесьлі партрэт Януковіча.Актывісты зносяць лавы з плошчы, каб выкарыстаць іх у барыкадах.
19:15
19.2.2014
У Луцку кіраўніка абласной адміністрацыі Валыні Аляксандра Башкаленку прыкавалі наручнікамі на сцэне Эўрамайдану, патрабуючы, каб ён пакінуў пасаду.
19:04
19.2.2014
Мэркель хоча абмеркаваць санкцыі
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель назвала падзеі ва Ўкраіне «шакуючымі».
«Эўропа павінна абмеркаваць адрасныя санкцыі адносна вінаватых асобаў», — гаворыцца на старонцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны ў Twitter’ы.
Падчас сустрэчы ў Парыжы прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Ангела Мэркель назвалі падзеі ва Ўкраіне «агіднымі і непрымальнымі», паведамляе Інтэрфакс.
Яны выказалі надзею, што 20 лютага кіраўнікі МЗС краін ЭЗ увядуць санкцыі ў дачыненьні да адказных за гвалт ва Ўкраіне.

18:19
19.2.2014
Колькасьць загінулых павялічылася да 26
У Міністэрстве аховы здароўя Ўкраіны пацьвердзілі гібель 26 чалавек.
Пра гэта заявіла выканальніца абавязкаў міністра аховы здароўя Ўкраіны Раіса Багатырова, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні міністэрства.
Колькасьць загінулых у Кіеве 18 лютага павялічылася да 26, зь іх 10 — супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, астатнія — удзельнікі падзеяў, якія адбыліся ў цэнтры Кіева, паведаміла Багатырова.
«Абсалютная большасьць людзей загінулі ад агнястрэльных цяжкіх раненьняў», — адзначыла чыноўніца.

18:10
19.2.2014
Магілёўскія ўкраінцы: «Трэба маліцца за Ўкраіну»
Магілёўскія ўкраінцы лічаць, што на іхнай гістарычнай радзіме разьвіцьцё падзеяў пайшло па найгоршым са сцэнароў. Некаторыя заяўляюць, што ва Ўкраіне пачалася грамадзянская вайна і хуткага міру ня будзе. Некаторыя ж трымаюцца думкі, што вайны няма, але супрацьстаяньне перастае ў збройны канфлікт, які можна яшчэ залагодзіць палітычнымі захадамі.

18:09
19.2.2014
Клічко: Януковічу пара сыходзіць
Улада Віктара Януковіча павінна сысьці, бо толькі прэзыдэнт адказвае за забойствы і тэрор супраць мірных грамадзян. Пра гэта ў відэазвароце да ўкраінцаў заявіў лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко.
Улада Віктара Януковіча павінна сысьці, бо толькі прэзыдэнт адказвае за забойствы і тэрор супраць мірных грамадзян. Пра гэта ў відэазвароце да ўкраінцаў заявіў лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко.