Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцы ў Львоўскай вобласьці бяруць уладу ў свае рукі


«Большасьць раённых аддзелаў міліцыі на Львоўшчыне ўжо абвясьцілі пра пераход на бок украінскага народа і падпарадкаваньне выканаўчаму камітэту Львоўскай абласной рады — Народнай радзе», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце Львоўскай абласной рады.

«Галоўнай задачай выканаўчага камітэту Львоўскай абласной рады — Народнай рады» зьяўляецца (...) садзейнічаньне ў адпраўцы актывістаў у Кіеў, забесьпячэньне Кіеўскага Майдана ўсім неабходным«, — паведамляе орган выканаўчай улады.

Аўтары заявы адзначаюць:

«Рэжым пачаў адкрытыя баявыя дзеяньні супраць народа. На расправу з актывістамі Майдана кінутыя сілавыя падразьдзяленьні і ўзброеныя „цітушкі“. Колькасьць забітых у Кіеве ідзе на дзясяткі, параненых — на сотні».

У склад выканаўчага камітэту Львоўскай абласной рады — Народнай рады — увайшлі прадстаўнікі дэпутацкага корпусу, Самаабароны Майдана, актывісты іншых аб’яднаньняў, грамадзкія дзеячы і вядомыя навукоўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG