Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Кіеве. Дзень другі

абноўлена

Спэцназ захапіў будынкі і атачыў Майдан, супраць пратэстоўцаў ужывалі вадамёты, газ, гранаты. 26 забітых і больш за тысячу параненых з абодвух бакоў. Апазыцыя дамовілася зь Януковічам на начное замірэньне

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

09:03 19.2.2014
Пад’езды да Кіева блякуюць кучамі пяску і КАМАЗамі

ДАІ перакрыла ўезды ў Кіеў. Як паведамляе старонка Эўрамайдану ў «Фэйсбуку», выезд з Бучы на Кіеў перакрыты пяском і КамАЗамі. На КП у Пушчы Вадзіцы таксама.
09:01 19.2.2014
Януковіч заклікае дэманстрантаў здацца

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заклікаў дэманстрантаў скласьці зброю і здацца міліцыі, а апазыцыю — «адмежавацца ад падтрымкі радыкальных сіл».
08:59 19.2.2014
08:53 19.2.2014

У Львове вайскоўцы адыходзяць з часткі, захопленай паўстанцамі

Агляд апошніх падзеў у рэгіёнах Украіны.

Пратэсты ў Львове
Пратэсты ў Львове
08:48 19.2.2014
Сілавікі бяруць Майдан у кола

Цяпер да Майдана незалежнасьці можна прайсьці толькі з боку Бесарабскай плошчы. Як паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак, «Беркут» ідзе з Міхайлаўскай плошчы. Верагодна, сілавікі намагаюцца атачыць плошчу з усіх бакоў.
08:42 19.2.2014
Майдан сустрэў раніцу

Пасьля жорсткага супрацьстаяньня з «Бертутам» пратэстоўцы на Майдане дачакаліся раніцы. Было некалькі штурмаў спэцназу, шмат параненых і забітых за ноч. Людзі адбіваліся цягам ночы з дапамогай камянёў і сьцяны полымя па пэрымэтры барыкад.

Раніцай вогнішчы па-ранейшаму палаюць, спэцназ кідае ў натоўп гранаты. «Беркут» захапіў Стэлу незалежнасьці, згарэў Дом прафсаюзаў, які быў базай пратэстоўцаў. Астатнія будынкі, якія былі ў руках мітынгоўцаў, адбітыя спэцназам яшчэ зь вечара. У мітынгоўцаў засталася ў руках сцэна, якая стала штабам супраціву.
08:24 19.2.2014
Урад Украіны ўвёў элемэнты надзвычайнага становішча

Тысячы дэманстрантаў блякаваныя спэцназам у Кіеве на Майдане незалежнасьці. Дзясяткі забітых з абодвух бакоў супрацьстаяньня, больш за тысячу параненых. Цэнтар Кіева блякаваны, мэтро зачыненае другі дзень, цягнікі і машыны на Кіеў спыняюцца. На Захадзе Ўкраіны людзі захопліваюць абласныя адміністрацыі, управы МУС, СБУ, пракуратуры.
XS
SM
MD
LG