Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Віцебску прызналі, што сын Карач выхоўваецца ў належных умовах


Вольга Карач з сынам
Вольга Карач з сынам
Кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач паведаміла «Свабодзе», што атрымала ліст з аддзелу адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, у якім напісана, што яе сын «непаўнагадовы Сьвятаслаў Карач-Баршчэўскі не прызнаны тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы».

У сьнежні летась Вольга Карач нарадзіла сына Сьвятаслава ва Ўкраіне. Празь некалькі тыдняў пасьля таго, як бацькі вярнуліся ў Беларусь, у Віцебск, мясцовыя ўлады пачалі правяраць ўмовы ўтрыманьня дзіцёнка. На думку кіраўніцы кампаніі «Наш дом» гэтыя праверкі былі зьвязаныя зь яе актыўнай грамадзкай дзейнасьцю.

Вольга Карач напісала адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім паскардзілася на падвышаную ўвагу да яе сям’і з боку дзяржаўных органаў і папрасіла паспрыяць вырашэньню гэтай праблемы.

Як гаворыцца ў лісьце, «сыгнал пра тое, што дзіця знаходзіцца ў Віцебску без законных прадстаўнікоў і што яго даглядае бабуля, паступіў 16 студзеня», пасьля чаго «17 студзеня работнікі віцебскай школы №4 дасьледавалі ўмовы жыцьця і выхаваньня непаўнагадовага».

У атрыманым лісьце за подпісам начальніка аддзелу адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Пахолкіна гаворыцца, што «Пры высьвятленьні фактаў невыкананьня і неналежнага выкананьня бацькамі Карач-Баршчэўскага сваіх абавязкаў, такое рашэньне (аб праверцы – РС) прынята ў адпаведнасьці з дзейным заканадаўствам.

Камэнтуючы для «Свабоды» адказ чыноўнікаў, Вольга Карач адзначыла:

«Чамусьці чыноўнікі, калі пішуць адказы, сарамліва ўтойваюць тое, што яны прыходзілі ўжо 13 студзеня, а не 17. Таму, зразумела, і журналісты тэлефанавалі раней. Атрымоўваецца, што віцебскія чыноўнікі даказалі, што існуе машына часу – бо камісіі прыйшлі раней, чым нас паставілі на ўлік. Па-другое, мы жанатыя ўжо 14 гадоў, у нас сям'я, якая ня п'е і ня паліць, мы абодва працуем. Чаму нашая сям'я пастаўленая на ўлік як «праблемная»? І наагул што гэта за ананімныя званкі грамадзянаў, якія дазваляюць ставіць на ўлік любую сям'ю? А калі я ананімна патэлефаную наконт сям'і Александра Лукашэнкі, яго таксама паставяць на улік як «праблемную сям'ю»?

Чытаць ліст можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG