Вольга Карач зь сям’ёй ужо амаль два тыдні, як вярнулася ў Беларусь з Украіны, дзе нарадзіўся Сьвятаслаў Карач-Баршчэўскі. Нарадзіўся на два месяцы раней за належны тэрмін, і ніхто не чакаў, што гэта здарыцца ва Ўкраіне.
Праз тыдзень пасьля вяртаньня ў Беларусь прыйшла праверка, а за ёй яшчэ адна. Вольга Карач нават пачала весьці улік, колькі якіх камісіяў прыходзіла і адкуль:
Патранажная мэдсястра — 1 візыт.
Лекар дзіцячай паліклінікі — 1 візыт.
Дзяжурны лекар дзіцячай паліклінікі — 1 візыт.
Мы наведалі дзіцячую паліклініку — 1 візыт.
Органы апекі і апякунства — 1 візыт.
Камісія па справах непаўналетніх — 1 візыт.
Інспэкцыя па справах непаўналетніх — 1 візыт.
Аддзел адукацыі (разам з прадстаўнікамі школы) — 1 візыт.
Аддзел сацыяльнай абароны — 1 візыт.
На думку кіраўніцы кампаніі «Наш дом», такая колькасьць праверак невыпадковая і зьвязаная з актыўнай грамадзкай дзейнасьцю Вольгі:
«Відавочна, што барацьба чыноўнікаў з маім дзіцём — гэта працяг барацьбы са мной і банальная помста. У нас у раёне 900 дзяцей, калі да кожнага так будуць цягацца, то ніякіх чыноўнікаў ня хопіць. Ён здаровы і без тэмпэратуры, усе паказьнікі ў норме — у пятніцу былі ў паліклініцы. Я напісала адкрыты ліст Лукашэнку і ў гэтыя структуры», — распавяла Свабодзе Вольга Карач.
У лісьце да Лукашэнкі актывістка скардзіцца на павышаную ўвагу да яе сям’і з боку дзяржаўных органаў і просіць паспрыяць вырашэньню гэтай праблемы.