Пачну сёньняшнюю размову зь ліста Сымона Барыса зь Менску. Сам ён — чалавек з багатым жыцьцёвым досьведам, калісьці служыў у міліцыі. Напісаў нам пад уражаньнем ад таго, наколькі цяжка ў сёньняшняй Беларусі трапіць у будынкі, дзе працуе чыноўны люд. На працягу апошніх двух дзесяцігодзьдзяў практычна ва ўсіх установах і арганізацыях спакваля ўведзены жорсткі прапускны рэжым — хоць раней нічога падобнага не было:
Ня «выберуць», спадар Сымон, а — прызначаць. Тую працэдуру, якую праводзіць улада падчас такіх кампаній, называць выбарамі цяжка. Большасьць людзей гэта бачыць і на дэпутатаў асаблівых надзей не ўскладае. Нават па дапамогу ў побытава-камунальных праблемах да іх, здаецца, ужо ня надта і зьвяртаюцца...
...Што да рэжыму аховы і сакрэтнасьці, уведзенага за апошнія два дзесяцігодзьдзі ў многіх і многіх установах, якія за савецкім часам можна было наведваць зусім вольна і бесьперашкодна. Відавочна, многае тут тлумачыцца ўсплёскам злачыннасьці на пачатку і ў сярэдзіне 90-х. Асабліва гэтым вызначалася Расея. Там жа як рэакцыя на небясьпечную крымінагенную абстаноўку пачалі ўзьнікаць ведамасныя службы аховы ледзь не ўва ўсіх установах. Ну, а беларускія чыноўнікі заўсёды бралі і працягваюць браць прыклад з калегаў з Усходу. Там установы адгарадзіліся прапускной сыстэмай і дужымі ахоўнікамі — і тут зрабілі тое самае. Хоць ступень крымінагеннасьці і небясьпекі там і тут — вельмі розная.
✉ ✉ ✉
Пра адметнасьці цяперашняга беларускага чынавенства разважае ў сваім лісьце на Свабоду і Міхаіл Працкайла з Горадні:
Заўважу, спадар Міхаіл, што ў тыя часы сельскія раёны былі ўдвая, а то і ўтрая большыя па колькасьці насельніцтва. Адпаведна, значна болей было і калгасаў, і ворыва, а ўрэшце — і вырабленай прадукцыі, і даходаў раённага бюджэту. Сёньняшнія ж сельскія раёны — пераважна малалюдныя, малабюджэтныя, а ў шэрагу выпадкаў — і датацыйныя. На ўласныя даходы яны выжыць ня могуць. Затое ў галоўнага начальніка — аўто за 100 тысяч даляраў і катэдж за паўмільёна...
✉ ✉ ✉
Наступны ліст даслала нам Ася Барадзінская з Бабруйску. Слухачку турбуе лёс людзей, якія з розных прычынаў засталіся бяз даху над галавой і вымушаны жыць на вуліцы:
Дзякуй за добрыя словы, спадарыня Ася. Што да тэмы бяздомных і беспрытульных, на якую мы апошнім часам ня раз зьвярталі ўвагу — так, у грамадзтве супярэчлівае стаўленьне да такіх людзей. Ім ня надта выпадае спадзявацца на грамадзкую дапамогу і падтрымку. Але найчасьцей няма такой дапамогі і з боку дзяржавы. А яна павінна быць — асабліва ў сытуацыях, калі такім асобам пагражае рэальная небясьпека.
Напрыклад, падчас нядаўніх лютых маразоў мы распавялі пра жыцьцё ў цеплатрасе 75-гадовага магілёўскага бадзягі. Рэпартаж заўважылі мясцовыя чыноўнікі — і адрэагавалі вельмі своеасаблівым чынам: старога зь цеплатрасы выгналі, а нішу, у якой ён жыў, заварылі жалезнымі трубамі. У выніку бяздомнаму давялося шукаць паратунку ў трубе вадасьцёку.
✉ ✉ ✉
Пра цяперашні стан беларускай эканомікі і залежнасьць аўтарытарнага беларускага рэжыму ад прыхамацяў Масквы разважае ў сваім лісьце на Свабоду наш даўні слухач Ігнат Гавенскі з Полацку:
На мінулым тыдні падчас чарговай жорсткай размовы з кіраўнікамі ўраду з нагоды правалаў у вонкавым гандлі Лукашэнка, сярод іншага, заўважыў, што ў Беларусі «ня можа быць ніякіх катаклізмаў, апрача як з адной прычыны — стану эканомікі...» І сапраўды, выбарчую сыстэму ў дзяржаве «ўдасканалілі» так, што ад галасаваньня нічога не залежыць. Апазыцыя заціснута, запалохана і прыдушана. Спэцслужбы, міліцыя ды іншыя сілавыя структуры атрымалі шырокія паўнамоцтвы і шчодрае фінансаваньне. Здавалася б, усё зроблена дзеля таго, каб аўтарытарны рэжым заставаўся непарушным і вечным. А вось эканоміка ні дэкрэтам, ні прынятым ручной Палатай прадстаўнікоў законам падпарадкавацца не жадае. І ў ёй — самая вялікая пагроза для той мадэлі аднаасобнага панаваньня, якую дваццаць гадоў выбудоўваў і ўмацоўваў у Беларусі Лукашэнка.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.
«Як сказаў адзін філёзаф, калі ў паліцэйскага заробак большы, чым у настаўніка, дык такая дзяржава — паліцэйская. У нас якраз заробкі міліцыянтаў вышэйшыя, чым ва ўстановах адукацыі.
А колькі разьвялося ахоўнікаў у розных установах! Людзі нічога не вырабляюць, а грошай на іх утрыманьне патрабуецца вунь колькі. А ці ўсюды патрэбна такая ахова?
Памятаю, пры савецкай уладзе, у 60–80-я гады, нават у абкамы партыі і аблвыканкамы трапіць можна было параўнальна проста. Міліцыянт унізе стаяў, але ў працоўны час прайсьці ў будынак можна было свабодна і нават бяз пашпарта. Нават у ЦК КПБ можна было прайсьці, прад’явіўшы толькі партбілет — калі загадзя дамовіўся пра сустрэчу з патрэбным супрацоўнікам.
А цяпер? Я ўжо не кажу пра колішні ЦК (цяперашнюю Адміністрацыю прэзыдэнта). Туды нават да ганку ня дойдзеш: спыняць на дальніх подступах. Але ж ахову павыстаўлялі і ў многіх іншых установах, ня надта блізкіх да ўлады. Вось, напрыклад, якія сакрэты трэба аберагаць у Інстытуце праблемаў культуры, які знаходзіцца на вуліцы Каліноўскага? Давялося мне туды зайсьці летась у лістападзе — запрашаў Адам Мальдзіс. Дык нават да гардэроба не далі дайсьці: запатрабавалі пашпарт, запісалі ў кнігу: да каго іду, у які час зайшоў...
Нешта падобнае адбылося і пры спробе зайсьці ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў.

Навошта траціць бюджэтныя грошы на ахову там, дзе яна не патрэбная? Ці ня дзеля таго, каб сачыць за кантактамі супрацоўнікаў?
Навошта траціць бюджэтныя грошы на ахову там, дзе яна не патрэбная? Ці ня дзеля таго, каб сачыць за кантактамі супрацоўнікаў? Увогуле, гэта выклікае ў людзей раздражненьне, кпіны і сьмех. Міжволі ўзьнікае здагадка, што цяперашнія чыноўнікі шараговых грамадзянаў проста баяцца. А чаму? Бо нічога ня робяць і рабіць не жадаюць.
Вось хоць бы дэпутаты. Хто ведае хоць адзін выразны прыклад бурнай дзейнасьці дэпутата ў сваёй акрузе? Асабіста я ў свой час атрымаў ад кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які потым стаў дэпутатам, візытоўку з тэлефонам. Павіншаваў яго з абраньнем — і потым больш у акрузе ні разу ня бачыў. А тэлефон той больш не адказвае. Вядома, навошта яму людзкія клопаты? Не сумняюся: калі ў парлямэнце ён быў паслухмяным (а сумнявацца ў гэтым не даводзіцца), дык яго зноў выберуць. Калі ня ў нашай акрузе, дык у іншай».
Вось хоць бы дэпутаты. Хто ведае хоць адзін выразны прыклад бурнай дзейнасьці дэпутата ў сваёй акрузе? Асабіста я ў свой час атрымаў ад кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які потым стаў дэпутатам, візытоўку з тэлефонам. Павіншаваў яго з абраньнем — і потым больш у акрузе ні разу ня бачыў. А тэлефон той больш не адказвае. Вядома, навошта яму людзкія клопаты? Не сумняюся: калі ў парлямэнце ён быў паслухмяным (а сумнявацца ў гэтым не даводзіцца), дык яго зноў выберуць. Калі ня ў нашай акрузе, дык у іншай».
Ня «выберуць», спадар Сымон, а — прызначаць. Тую працэдуру, якую праводзіць улада падчас такіх кампаній, называць выбарамі цяжка. Большасьць людзей гэта бачыць і на дэпутатаў асаблівых надзей не ўскладае. Нават па дапамогу ў побытава-камунальных праблемах да іх, здаецца, ужо ня надта і зьвяртаюцца...
...Што да рэжыму аховы і сакрэтнасьці, уведзенага за апошнія два дзесяцігодзьдзі ў многіх і многіх установах, якія за савецкім часам можна было наведваць зусім вольна і бесьперашкодна. Відавочна, многае тут тлумачыцца ўсплёскам злачыннасьці на пачатку і ў сярэдзіне 90-х. Асабліва гэтым вызначалася Расея. Там жа як рэакцыя на небясьпечную крымінагенную абстаноўку пачалі ўзьнікаць ведамасныя службы аховы ледзь не ўва ўсіх установах. Ну, а беларускія чыноўнікі заўсёды бралі і працягваюць браць прыклад з калегаў з Усходу. Там установы адгарадзіліся прапускной сыстэмай і дужымі ахоўнікамі — і тут зрабілі тое самае. Хоць ступень крымінагеннасьці і небясьпекі там і тут — вельмі розная.
✉ ✉ ✉
Пра адметнасьці цяперашняга беларускага чынавенства разважае ў сваім лісьце на Свабоду і Міхаіл Працкайла з Горадні:
«Простыя людзі жывуць цяжка, а чыноўнікі — у раскошы. Старшыня райвыканкаму ва ўбогім сельскім раёне езьдзіць па занядбаных калгасах у новым шыкоўным „Вольва“ за 100 тысяч даляраў — з кандыцыянэрам, з падагрэвам скураных сядзеньняў — каб начальніцкая задніца часам не прастудзілася. Калі такое было? У часы маёй маладосьці раённае начальства езьдзіла на паўфрантавым „газіку“ ці „уазіку“. Каштаваў ён на тыя часы каля 5 тысяч савецкіх рублёў. Асаблівага камфорту ў ім не было, але праехаць можна было практычна ўсюды. Ну, а на зіхоткім „Вольва“ па загаджаных фэрмах ды па нашым звыклым бездарожжы, вядома, не паедзеш».
Заўважу, спадар Міхаіл, што ў тыя часы сельскія раёны былі ўдвая, а то і ўтрая большыя па колькасьці насельніцтва. Адпаведна, значна болей было і калгасаў, і ворыва, а ўрэшце — і вырабленай прадукцыі, і даходаў раённага бюджэту. Сёньняшнія ж сельскія раёны — пераважна малалюдныя, малабюджэтныя, а ў шэрагу выпадкаў — і датацыйныя. На ўласныя даходы яны выжыць ня могуць. Затое ў галоўнага начальніка — аўто за 100 тысяч даляраў і катэдж за паўмільёна...
✉ ✉ ✉
Наступны ліст даслала нам Ася Барадзінская з Бабруйску. Слухачку турбуе лёс людзей, якія з розных прычынаў засталіся бяз даху над галавой і вымушаны жыць на вуліцы:
«Нядаўна пачула па Свабодзе пра цяжкое жыцьцё абяздоленых няшчасных людзей — бамжоў, бяздомных. Многія ў нас ад іх круцяць носам: маўляў, лайдакі, апусьціліся, сьпіліся, ядуць са сьметніка. А мне іх шкада. Жыцьцё складаецца па-рознаму. У большасьці зь іх калісьці былі і дом, і сям’я, і праца, і нават дзеці. А лёс склаўся так, што ўсяго гэтага ня стала. Лягчэй за ўсё абвінавачваць іх саміх: маўляў, самі распусьціліся, падпалі пад шкодную залежнасьць, не змаглі спыніцца... А ці мала якія абставіны сталі прычынай? Невядома яшчэ, як бы мы самі паводзілі сябе, калі б давялося перажыць вялікую жыцьцёвую драму, страту блізкіх людзей, здраду каханага чалавека...
Невядома яшчэ, як бы мы самі паводзілі сябе, калі б давялося перажыць вялікую жыцьцёвую драму
Таму я іх шкадую. Са спачуваньнем і без асуджэньня назіраю за тым, як яны корпаюцца ў сьметніках, выбіраюць там бутэлькі ці мэталічныя прадметы. Калі разабрацца, яны па-свойму спрыяюць экалёгіі. Бо гэтыя бутэлькі і мэтал заўтра апынуцца ў пунктах прыёму другаснай сыравіны, пойдуць на перапрацоўку. Сабраць і занесьці ўсё гэта — таксама праца, якой ня кожны хоча займацца. Дык за што асуджаць гэтых людзей? Ім трэба паспачуваць, а калі магчыма — то і паспрыяць таму, каб яны вярнуліся да нармальнага жыцьця...
Увогуле, добрую справу робіць Свабода, калі распавядае пра такія гісторыі. Яны дапамагаюць разабрацца ў сабе і ў навакольным сьвеце. Слухаю вас зь вялікім задавальненьнем. Вельмі падабаюцца галасы вядучых, дыкцыя. Беларуская мова гучыць у іх выкананьні як музыка. Я ў мінулым — музыкант, таму адчуваю гэта душой. Больш ніхто так прыгожа не размаўляе па-беларуску».
Увогуле, добрую справу робіць Свабода, калі распавядае пра такія гісторыі. Яны дапамагаюць разабрацца ў сабе і ў навакольным сьвеце. Слухаю вас зь вялікім задавальненьнем. Вельмі падабаюцца галасы вядучых, дыкцыя. Беларуская мова гучыць у іх выкананьні як музыка. Я ў мінулым — музыкант, таму адчуваю гэта душой. Больш ніхто так прыгожа не размаўляе па-беларуску».
Дзякуй за добрыя словы, спадарыня Ася. Што да тэмы бяздомных і беспрытульных, на якую мы апошнім часам ня раз зьвярталі ўвагу — так, у грамадзтве супярэчлівае стаўленьне да такіх людзей. Ім ня надта выпадае спадзявацца на грамадзкую дапамогу і падтрымку. Але найчасьцей няма такой дапамогі і з боку дзяржавы. А яна павінна быць — асабліва ў сытуацыях, калі такім асобам пагражае рэальная небясьпека.
Напрыклад, падчас нядаўніх лютых маразоў мы распавялі пра жыцьцё ў цеплатрасе 75-гадовага магілёўскага бадзягі. Рэпартаж заўважылі мясцовыя чыноўнікі — і адрэагавалі вельмі своеасаблівым чынам: старога зь цеплатрасы выгналі, а нішу, у якой ён жыў, заварылі жалезнымі трубамі. У выніку бяздомнаму давялося шукаць паратунку ў трубе вадасьцёку.
✉ ✉ ✉
Пра цяперашні стан беларускай эканомікі і залежнасьць аўтарытарнага беларускага рэжыму ад прыхамацяў Масквы разважае ў сваім лісьце на Свабоду наш даўні слухач Ігнат Гавенскі з Полацку:
«На Лукашэнку Масква апошнім часам ня надта зьвяртае ўвагу. Навошта зь ім лічыцца, калі ён ужо выканаў свае „баявыя задачы“? Сапраўды, беларуская мова фактычна зьнішчана, грамадзянская супольнасьць прыдушана і сядзіць як мыш пад венікам. Беларусы ў маральным сэнсе ператвораныя ня тое што ў „народзец“, а ў нейкую бязмоўную біямасу. А сам Лукашэнка ў выніку такой палітыкі загнаны ў кут, адкуль яму няма выйсьця. Навошта з такім лічыцца? Ён жа ўсё роўна нікуды ня дзенецца.
Думаю, ужо ў вельмі хуткім часе кіраўніку Беларусі выразна прадэманструюць, што ён зусім не „вышэй за Бога“, як тое яму ўводзяць у вушы некаторыя ягоныя прыслужнікі
Але і здымаць з пасады такога свайго вернага байца Масква ня будзе. Для гэтага ёй нестае ні адвагі, ні рашучасьці, ні тэхналёгій, ні грошай. Дый вынік такой спробы быў бы непрадказальны. Вядома, Лукашэнка нязручны ў ролі тормаза, які замінае Маскве захапіць беларускую ўласнасьць. Але нэўтралізаваць яго Расеі ня так і цяжка. Думаю, ужо ў вельмі хуткім часе кіраўніку Беларусі выразна прадэманструюць, што ён зусім не „вышэй за Бога“, як тое яму ўводзяць у вушы некаторыя ягоныя прыслужнікі. Ён — усяго толькі пастаўлены Масквой кіраўнік расейскага пратэктарату, якому да таго ж пара зьбірацца на пэнсію... Асабліва з улікам таго эканамічнага „цуду“, да якога за дваццаць год панаваньня прывяла краіну ягоная палітыка».