Нядаўна Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў сваіх партнэраў па аматарскай хакейнай камандзе званьнямі заслужаных майстроў спорту. Раней такія званьні атрымлівалі толькі прафэсійныя спартоўцы высокага ўзроўню — алімпійскія чэмпіёны, пераможцы ўсясьветных турніраў...
Гэта падзея выклікала заўважны розгалас — і ня толькі ў спартыўным асяродзьдзі. Наш слухач Трафім Жыгуноў з Бабруйску, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову, з гэтай нагоды піша:
І гэта пры тым, што ў спорт пры Лукашэнку ўкладзены сотні мільёнаў даляраў. Ні культура, ні мастацтва, ні літаратура ня маюць і сотай долі тых сродкаў, якія трацяцца, напрыклад, на адзін толькі хакей. Пры Лукашэнку зарплаты шараговых хакеістаў клюбу «Дынама», які, дарэчы, займае апошнія радкі ва ўсіх турнірах і не здабыў ніякіх значных перамог, у сотні разоў перавышаюць тыя прэміі, якія ў свой час атрымлівалі ад ураду шматразовыя алімпійскія чэмпіёны Вольга Корбут ці Ўладзімер Парфяновіч...
Ну, а тое, што Лукашэнка гэтак жа, як і грошы, раздае нічым не прыкметным спартоўцам-аматарам ганаровыя званьні — прывядзе толькі да таго, што значнасьць гэтых некалі высокіх званьняў проста будзе дэвальваваная.
✉ ✉ ✉
Мы працягваем атрымліваць водгукі на бурныя падзеі ў суседняй Украіне. Вось які ліст даслаў нам Кастусь Сырэль з Ушачаў:
Хоць сьцьвярджаць пра поўную перамогу пакуль і заўчасна, але відавочна тое, што Ўкраіну гэтыя падзеі непазьбежна зьменяць. І такой, якой была гэтая краіна да мінулага лістапада, яна больш ня будзе. Па аўтарытарных памкненьнях прэзыдэнта Януковіча нанесены магутны ўдар. Была рэальная небясьпека, што рэакцыяй на гэты ўдар стане поўная «лукашэнізацыя» Ўкраіны. Аднак гэтага не адбылося. (Прынамсі — пакуль.) Януковіч не наважыўся на жорсткі сілавы разгон Майдана: прывід міжнароднай ізаляцыі і пагроза пэрсанальных міжнародных санкцыяў, напэўна, палохаюць яго нават больш, чым вогнішчы рэвалюцыі ў цэнтры Кіева...
✉ ✉ ✉
Аўтар наступнага ліста Аляксандар Лешык з Баранавічаў заклапочаны станам цяперашняй беларускай мэдыцыны:
Многія высокапастаўленыя чыноўнікі, спадар Лешык, замацаваныя за так званай «лечкамісіяй» — адмысловымі паліклінікамі і шпіталямі, якія ўкамплектаваныя сучасным абсталяваньнем і найлепшымі ў Беларусі дактарамі. Там не бывае ні чэргаў, ні старых ложкаў, ні дэфіцыту сучасных лекаў, ні абадраных сьценаў... Гэта спэцыяльнае мэдычнае абслугоўваньне для абраных. Там усё ў поўнай адпаведнасьці з Канстытуцыяй — бясплатна і даступна. Ну, а астатняму насельніцтву — што застанецца... А застаецца, і праўда, зусім няшмат. Грошай выдзяляецца настолькі мала, што дактары і мэдсёстры ўцякаюць ад нізкіх заробкаў у Расею, абсталяваньня востра не хапае, будынкі прыходзяць у заняпад. А на нядаўнім паседжаньні калегіі Міністэрства аховы здароўя віцэ-прэм’ер Тозік заявіў, што беларусы павінны плаціць за наведваньне паліклінікі і выклік лекара на дом.
✉ ✉ ✉
Наконт аблічча сёньняшняй уладнай намэнклятуры разважае ў сваім лісьце на Свабоду Аляксей Былінскі з Рэчыцы:
Ідэя ў значнай ступені ўтапічная, спадар Аляксей. Нават калі ўявіць, што ў Беларусі раптам пачалася такая кампанія — мала сумневаў, што намэнклятуршчыкі прад’явяць усе неабходныя дакумэнты, згодна зь якімі маёмасьць іхнымі сваякамі набытая на цалкам законных падставах. Праўда, можа аказацца, што трохпавярховыя палацы пабудаваныя за сьмешныя грошы. Ну, але вось такія спрытныя і прадпрымальныя сваякі ў высокіх начальнікаў: што тут зробіш. Будаваць за бесцань законам не забаронена...
Увогуле, высокапастаўленыя чыноўнікі і без усялякіх адмысловых кампаніяў павінны прад’яўляць дэклярацыі аб даходах і маёмасьці. І, згодна з паказанымі паперамі, у гэтай справе ў іх — поўны парадак.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду.
Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.

«Выбарцы не разумеюць такіх дзеяньняў свайго любімага кіраўніка дзяржавы. Нейкіх „чайнікаў“ ён зрабіў заслужанымі майстрамі спорту. Зь якой радасьці? Як я зразумеў з паказанай тэлебачаньнем ягонай сустрэчы з рэдактарамі, зроблена гэта таму, што нашы прафэсійныя хакеісты гуляюць кепска, а вось ягоная каманда крочыць ад перамогі да перамогі. Але ж гэта проста сьмешна. Ну што там за каманда, што за хакеісты... Няўжо ён не ўсьведамляе сапраўднай вартасьці гэтага свайго „пацешнага“ хакейнага войска?
Як жа ў нас любяць узнагароджваць пасрэднасьцяў, адзіная вартасьць якіх — ва ўменьні дзе трэба лізнуць... Раней такая ж сьмешная гісторыя была з узнагароджаньнем тэнісістаў — за перамогу над Расеяй. Лукашэнка тады раздаў ордэны і званьні каму трэба і каму ня трэба — у тым ліку тэнісным „заўхозам“...
Усе, хто блізкі да спорту, ведаюць: званьнем заслужанага майстра ўганароўваюць толькі самых выбітных атлетаў — алімпійскіх, сусьветных, эўрапейскіх мэдалістаў. А што выйграў трэнэр Лукашэнкі? Ды нічога! Дык за што адзначаны званьнем заслужанага трэнэра Беларусі?
А можа, Лукашэнка тут усё ж мае рацыю? Спартыўная галіна практычна развалена, асабліва ніжняе зьвяно, у гарадах і раёнах. Хутка толькі вэтэранаў і можна будзе ўзнагароджваць. Рэзэрвы ж зьнішчаныя... Увогуле, варта было б назваць прозьвішчы тых, хто зьнішчыў спартыўную галіну. Яны ж вядомыя — гэта найбліжэйшыя паплечнікі Лукашэнкі, замацаваныя ім за спартыўнымі фэдэрацыямі.
Такія выдатныя традыцыі былі... Амаль усё зьнішчылі, а стварыць нічога талковага ня здолелі».
Як жа ў нас любяць узнагароджваць пасрэднасьцяў, адзіная вартасьць якіх — ва ўменьні дзе трэба лізнуць... Раней такая ж сьмешная гісторыя была з узнагароджаньнем тэнісістаў — за перамогу над Расеяй. Лукашэнка тады раздаў ордэны і званьні каму трэба і каму ня трэба — у тым ліку тэнісным „заўхозам“...
Усе, хто блізкі да спорту, ведаюць: званьнем заслужанага майстра ўганароўваюць толькі самых выбітных атлетаў — алімпійскіх, сусьветных, эўрапейскіх мэдалістаў. А што выйграў трэнэр Лукашэнкі? Ды нічога! Дык за што адзначаны званьнем заслужанага трэнэра Беларусі?
А можа, Лукашэнка тут усё ж мае рацыю? Спартыўная галіна практычна развалена, асабліва ніжняе зьвяно, у гарадах і раёнах. Хутка толькі вэтэранаў і можна будзе ўзнагароджваць. Рэзэрвы ж зьнішчаныя... Увогуле, варта было б назваць прозьвішчы тых, хто зьнішчыў спартыўную галіну. Яны ж вядомыя — гэта найбліжэйшыя паплечнікі Лукашэнкі, замацаваныя ім за спартыўнымі фэдэрацыямі.
Такія выдатныя традыцыі былі... Амаль усё зьнішчылі, а стварыць нічога талковага ня здолелі».
І гэта пры тым, што ў спорт пры Лукашэнку ўкладзены сотні мільёнаў даляраў. Ні культура, ні мастацтва, ні літаратура ня маюць і сотай долі тых сродкаў, якія трацяцца, напрыклад, на адзін толькі хакей. Пры Лукашэнку зарплаты шараговых хакеістаў клюбу «Дынама», які, дарэчы, займае апошнія радкі ва ўсіх турнірах і не здабыў ніякіх значных перамог, у сотні разоў перавышаюць тыя прэміі, якія ў свой час атрымлівалі ад ураду шматразовыя алімпійскія чэмпіёны Вольга Корбут ці Ўладзімер Парфяновіч...
Ну, а тое, што Лукашэнка гэтак жа, як і грошы, раздае нічым не прыкметным спартоўцам-аматарам ганаровыя званьні — прывядзе толькі да таго, што значнасьць гэтых некалі высокіх званьняў проста будзе дэвальваваная.
✉ ✉ ✉
Мы працягваем атрымліваць водгукі на бурныя падзеі ў суседняй Украіне. Вось які ліст даслаў нам Кастусь Сырэль з Ушачаў:
«Толькі што пакінуў камэнтар на сваёй старонцы ў Фэйсбуку для Ўкраінскай службы Радыё Свабода. Дасылаю тэкст лістом і для сваёй роднай Беларускай Свабоды.
Кожны ранак гляджу наўпростыя рэпартажы з Украіны (цяпер таксама). І вось што я бачу. Над Кіевам — зарыва Рэвалюцыі. Над Кіевам — чорны дым як трывожны сыгнал самому Богу, як маленьне аб дапамозе. Над Кіевам — жоўта-блакітныя сьцягі як сымбаль Свабоды.
На Майдане тысячы пратэстоўцаў. На Майдане амаль бесьперапынна рытмічна б’юць у набат, выкарыстоўваючы дзеля гэтага жалезныя бочкі і проста лісты жалеза: „Бум-бум!.. Бум-бум!..“ На Майдане шмат разоў на дзень гучыць гімн Украіны, воклічы „Слава Ўкраіне — Украіне слава“. Чуваць, як час ад часу звоняць званы ў цэрквах. На вуліцы Грушэўскага барыкады зь мяхоў, напоўненых сьнегам і намёртва скаваных лёдам, з палаючых аўтамабільных шынаў, са спаленых аўтобусаў, падобных да шкілетаў дагістарычных жывёл.

Майдан ужо перамог. Ён паказаў, што ўкраінцаў можна біць дручкамі, можна паліваць ледзяной вадой у дваццаціградусны мароз, можна нават забіць. Але скарыць і перамагчы іх — немагчыма!
На адным з такіх аўтобусаў бачу трох маладзёнаў. У аднаго зь іх, маладога чалавека ў серабрыстым шлеме, у руках — сьцяг, насупраць яго, па той бок барыкады — ланцужок беркутаўцаў у чорным.
Вось ён, узор будучага помніка Героям Майдану! Тры хлопцы са сьцягам на шкілеце зрынутага крывавага рэжыму!
Майдан ужо перамог. Ён паказаў, што ўкраінцаў можна біць дручкамі, можна паліваць ледзяной вадой у дваццаціградусны мароз, можна нават забіць. Але скарыць і перамагчы іх — немагчыма! Супрацьстаяньне на Майдане яшчэ ня скончылася, але ўжо ня так і важна, чым яно скончыцца. Нават калі ўзброеныя да зубоў сілавікі, абароненыя вар’яцкімі нечалавечымі законамі, возьмуць верх тут, у лякальнай бойцы, гэта будзе Пірава перамога.
Вайна ўжо выйграна! Я віншую ўкраінскі народ зь перамогай і схіляю галаву перад Героямі Майдану!».
Вось ён, узор будучага помніка Героям Майдану! Тры хлопцы са сьцягам на шкілеце зрынутага крывавага рэжыму!
Майдан ужо перамог. Ён паказаў, што ўкраінцаў можна біць дручкамі, можна паліваць ледзяной вадой у дваццаціградусны мароз, можна нават забіць. Але скарыць і перамагчы іх — немагчыма! Супрацьстаяньне на Майдане яшчэ ня скончылася, але ўжо ня так і важна, чым яно скончыцца. Нават калі ўзброеныя да зубоў сілавікі, абароненыя вар’яцкімі нечалавечымі законамі, возьмуць верх тут, у лякальнай бойцы, гэта будзе Пірава перамога.
Вайна ўжо выйграна! Я віншую ўкраінскі народ зь перамогай і схіляю галаву перад Героямі Майдану!».
Хоць сьцьвярджаць пра поўную перамогу пакуль і заўчасна, але відавочна тое, што Ўкраіну гэтыя падзеі непазьбежна зьменяць. І такой, якой была гэтая краіна да мінулага лістапада, яна больш ня будзе. Па аўтарытарных памкненьнях прэзыдэнта Януковіча нанесены магутны ўдар. Была рэальная небясьпека, што рэакцыяй на гэты ўдар стане поўная «лукашэнізацыя» Ўкраіны. Аднак гэтага не адбылося. (Прынамсі — пакуль.) Януковіч не наважыўся на жорсткі сілавы разгон Майдана: прывід міжнароднай ізаляцыі і пагроза пэрсанальных міжнародных санкцыяў, напэўна, палохаюць яго нават больш, чым вогнішчы рэвалюцыі ў цэнтры Кіева...
✉ ✉ ✉
Аўтар наступнага ліста Аляксандар Лешык з Баранавічаў заклапочаны станам цяперашняй беларускай мэдыцыны:
«Ну і шпіталі ў нас. Ложкі нейкія дапатопныя, зь дзіравымі матрацамі. Лекаў няма. Калі хочаш лячыцца — купляй за свае грошы. На ўсе пытаньні ў адміністрацыі адзін адказ: „У бюджэце няма сродкаў“. А тое, што матрац правальваецца — дык, кажуць, можна дошкі падкласьці...
Трапіць да лекара вузкага профілю — вялізная праблема. Трэба запісвацца за месяц, а то і раней. А інакш — талёнаў на прыём няма.
Затое ў платныя мэдцэнтры трапіць лёгка, яны ўвесь час працуюць. Што цікава: убачыць там можна тых самых лекараў, што і ў звычайных паліклініках. Часта яны самі раяць зьвяртацца ў платны мэдцэнтар: маўляў, там і ў чарзе стаяць ня трэба, і дапамогу атрымаеш больш якасную... Пакуль грошы не заплаціш, да тваіх пакутаў яны сьляпыя і глухія.
Што ж гэта за ўлада такая? Яны што, Канстытуцыю не чыталі, якая гарантуе ўсім бясплатную мэдычную дапамогу? Няўжо высокія начальнікі не бываюць у нашых паліклініках, шпіталях, ня бачаць, што там робіцца?».
Трапіць да лекара вузкага профілю — вялізная праблема. Трэба запісвацца за месяц, а то і раней. А інакш — талёнаў на прыём няма.
Затое ў платныя мэдцэнтры трапіць лёгка, яны ўвесь час працуюць. Што цікава: убачыць там можна тых самых лекараў, што і ў звычайных паліклініках. Часта яны самі раяць зьвяртацца ў платны мэдцэнтар: маўляў, там і ў чарзе стаяць ня трэба, і дапамогу атрымаеш больш якасную... Пакуль грошы не заплаціш, да тваіх пакутаў яны сьляпыя і глухія.
Што ж гэта за ўлада такая? Яны што, Канстытуцыю не чыталі, якая гарантуе ўсім бясплатную мэдычную дапамогу? Няўжо высокія начальнікі не бываюць у нашых паліклініках, шпіталях, ня бачаць, што там робіцца?».
Многія высокапастаўленыя чыноўнікі, спадар Лешык, замацаваныя за так званай «лечкамісіяй» — адмысловымі паліклінікамі і шпіталямі, якія ўкамплектаваныя сучасным абсталяваньнем і найлепшымі ў Беларусі дактарамі. Там не бывае ні чэргаў, ні старых ложкаў, ні дэфіцыту сучасных лекаў, ні абадраных сьценаў... Гэта спэцыяльнае мэдычнае абслугоўваньне для абраных. Там усё ў поўнай адпаведнасьці з Канстытуцыяй — бясплатна і даступна. Ну, а астатняму насельніцтву — што застанецца... А застаецца, і праўда, зусім няшмат. Грошай выдзяляецца настолькі мала, што дактары і мэдсёстры ўцякаюць ад нізкіх заробкаў у Расею, абсталяваньня востра не хапае, будынкі прыходзяць у заняпад. А на нядаўнім паседжаньні калегіі Міністэрства аховы здароўя віцэ-прэм’ер Тозік заявіў, што беларусы павінны плаціць за наведваньне паліклінікі і выклік лекара на дом.
✉ ✉ ✉
Наконт аблічча сёньняшняй уладнай намэнклятуры разважае ў сваім лісьце на Свабоду Аляксей Былінскі з Рэчыцы:
«Аляксандар Лукашэнка сам стварыў клясу чыноўнікаў, якія паразытуюць на грамадзтве, а самастойна ня здольныя зарабіць сабе нават на хлеб. Мяркую, гэта ад гультайства і незанятасьці яны наладжваюць разнастайныя гульбішчы: юбілеі, урачыстасьці, фэстывалі, спаборніцтвы. І самі ж карыстаюцца гэтым.
Ва ўмовах эканамічнага развалу дзяржавы прэзыдэнт, я лічу, павінен асабіста прааналізаваць акалічнасьці справы і пабываць на беларускіх „Рублёўках“ (уключна з раённымі). Тады ён на ўласныя вочы пераканаецца: грошай у Беларусі — поўна. Іх проста трэба забраць ад тых, хто ўкраў у дзяржавы.
І ня трэба прэзыдэнту насіцца па сьвеце ў пошуках грошай, ламаць галаву: „Што прадаць? У каго выпрасіць? Да каго падлашчыцца?“ Няхай гэтым займаюцца намэнклятуршчыкі — пад заклад сваёй маёмасьці, у тым ліку той, што схавана з дапамогай бацькоў, дзяцей ды іншых сваякоў. Увогуле, трэба кампэтэнтна і перакрыжавана інвэнтарызаваць гэтую ўласнасьць, ацаніць, а потым прымусіць гаспадароў даказаць: дзе, за колькі, адкуль і за якія сродкі ўсё гэта набылі. Схлусяць — усё сканфіскаваць у даход дзяржавы. Але саміх ні ў якім разе не саджаць. Навошта? Няхай працуюць — на будоўлі дарог, прыбіраньні сьмецьця, зьбіраньні другаснай сыравіны. А 50 працэнтаў ад заробку накіроўваць у бюджэт. Ці надоўга — няхай вызначае суд. Суд жа ў нас самы гуманны...».
Грошай у Беларусі — поўна. Іх проста трэба забраць ад тых, хто ўкраў у дзяржавы