Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унівэрсытэты скарачаюць і нават спыняюць набор на беларускую філялёгію


Прычын некалькі: непавага да школы, непавага да мовы, дэмаграфічная яма.

Некалі Белдзяржунівэрсытэт набіраў на дзённае аддзяленьне па 100 чалавек на беларускую і 100 чалавек на расейскую філялёгію. Плюс вячэрняе аддзяленьне, завочнае... На 2014 год заплянавана прыняць на беларускую філялёгію 20 студэнтаў на бюджэт, 5 — на платнае, на дзённую форму, 5 — на завочную на бюджэт, і 15 — на платнае, паведамляе сайт філялягічнага факультэту БДУ.

На думку намесьніцы старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім, гэта вельмі трывожна:

Алена Анісім. Фота Арцёма Канцавога
Алена Анісім. Фота Арцёма Канцавога
«Гэта менш ледзьве ня ў 10 разоў. Я разумею, што ў нас пабольшала ўнівэрсытэтаў розных. Але тое, што ў Беларусі памяншаецца колькасьць студэнтаў такога профілю, то гэта можа сьведчыць пра адно: пра згортваньне гуманітарнага накірунку. Гэта трывожная, безумоўна, тэндэнцыя, бо беларуская філялёгія — гэта ж ня толькі настаўнікі беларускай мовы, гэта і навукоўцы, дасьледчыкі, спэцыялісты ў іншых галінах».

У Беларускім пэдагагічным унівэрсытэце імя Танка пару гадоў таму аб’ядналі беларускі і расейскі філфакі, бо ні там, ні там не было набору. І прычына ня толькі ў беларускай мове, кажа дацэнт БДПУ Ўладзімер Васілевіч. Прычына ў школе: ніхто ня хоча ісьці ў пэдунівэрсытэты у прынцыпе:

«22 гады назад я перайшоў на пэдагагічную работу на філфак. Тады ў нас было
Уяўляеце, да чаго скукожылася гэта ўсё? Проста як шагрэневая скура
два патокі на 100 чалавек на беларускім і расейскім аддзяленьнях, 50 чалавек — вячэрнікаў, вялізны паток за 100 чалавек завочнікаў. А зараз — адна група 25 чалавек. Уяўляеце, да чаго скукожылася гэта ўсё? Проста як шагрэневая скура. І тут прычын некалькі. Канечне, непавага да школы. Непавага да мовы. Ну і дэмаграфічная яма.

Больш таго, закрылася некалькі факультэтаў. Закрыўся цалкам факультэт народнай культуры, ня стала музычна-пэдагагічнага. Таму што з праграм школы выкінулі прадмет „Усясьветная мастацкая культура“.

Прычым, гэтак ня толькі ў сталічным пэдунівэрсытэце імя Танка. Гэта па ўсёй Беларусі: што ў Куляшоўскім у Магілёве, што ў імя Пушкіна ў Берасьці... Паўсюль адна і тая ж карціна. Фактычна, адукацыя разбураная».

Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова нядаўна абвясьціў, што зьбіраецца адмовіцца ад прыёму студэнтаў на шэраг гуманітарных спэцыяльнасьцяў, у тым ліку і на беларускую мову. Давучацца тыя, каго прынялі, і ўсё.

У Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Скарыны яшчэ нядаўна на беларускую філялёгію набралі 90 чалавек, было 3 групы, распавёў Свабодзе дэкан філялягічнага факультэта дацэнт Уладзімер Бобрык:

«На наступны год плянуецца набор 30 студэнтаў на беларускую філялёгію н
Хто на яе пойдзе? Аплата за год больш за 11 мільёнаў, яна пастаянна расьце.
а бюджэтную форму навучаньня, і 30 студэнтаў — на платную форму. Але на платную мы іх не набярэм. Ведаеце, там сьмешныя зарплаты ў гэтых настаўнікаў. Сорамна сказаць... Прыносяць запыт з аддзелаў адукацыі, а там стаўка — 1 мільён 200 тысяч. Што гэта за стаўка? Хто на яе пойдзе? Летась на дзённае аддзяленьне быў конкурс, было 40 месцаў, але на платнае ніхто не пайшоў. Аплата за год больш за 11 мільёнаў, яна пастаянна расьце. Дык гэтая дзяўчына-платніца разам з бацькамі за ўсё жыцьцё не разьлічыцца, калі будзе вучыцца платна...»

У некаторых рэгіянальных ВНУ і на бюджэтныя месцы на пэдагагічныя спэцыяльнасьці — недабор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG