Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ запатрабуе ў ААН вызваленьня палітвязьняў


Рада Эўразьвязу мае намер запатрабаваць у ААН «хутчэйшага і безумоўнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў у Беларусі».

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай пастанове Рады міністраў замежных спраў ЭЗ, прынятай 10 лютага. Пастанова «Аб прыярытэтах ЭЗ на міжнародных форумах па правах чалавека» прысьвечана маючай адбыцца чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека.

ЭЗ заклікае міжнародную супольнасьць зьвярнуць увагу на «сур’ёзныя і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека» ў КНДР і таксама расьсьледаваць іх. У дакумэнце ўказана на трывожнае становішча з правамі чалавека ў Іране, Шры-Ланцы, М’янме, Беларусі, ЦАР, Паўднёвым Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

ЭЗ будзе і надалей выступаць у абарону правоў чалавека ў сьвеце і ў падтрымку шматбаковай міжнароднай сыстэмы правоў чалавека, гаворыцца ў пастанове.

У дакумэнце падкрэсьлена асаблівая заклапочанасьць у сувязі з неспрыяльным становішчам з правамі чалавека ў шэрагу краін, перш за ўсё ў Сырыі. Там сытуацыя ўяўляе сабой «самы востры гуманітарны крызыс у сучаснай гісторыі» .

Рада ЭЗ зноў заклікала ўсе бакі канфлікту, перш за ўсё кіроўны рэжым, спыніць гвалт і парушэньне міжнароднага гуманітарнага права. Адзначаючы, што вінаватыя ў злачынствах павінны панесьці адказнасьць, ЭЗ заклікаў забясьпечыць хутчэйшы доступ у краіну міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні.

У пастанове адзначаецца «унівэрсальны, непадзельны, ўзаемазалежны характар правоў чалавека» і выяўляецца рашучасьць адстойваць іх ва ўсім сьвеце. Асобныя пункты пастановы прысьвечаны барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня, свабодзе веравызнаньня, правам дзіцяці, роўнасьці палоў, свабодзе слова, свабодзе сходаў і аб’яднаньняў, барацьбе супраць катаваньняў і жорсткага абыходжаньня, супраць дыскрымінацыі на глебе сэксуальнай арыентацыі.

Каляндар вызваленьня палітвязьняў у Беларусі


Паводле праваабаронцаў, першым з-за кратаў павінен выйсьці палітвязень Уладзімер Яроменак, а апошнім Ігар Аліневіч.

«Сумную статыстыку сучаснай Беларусі» прадставіла ў фэйсбуку сябра Праваабарончага цэнтра «Вясна» Тацяна Равяка. Яна склала каляндар вызваленьня палітвязьняў.
У 2014 годзе чакаецца вызваленьне 5 сёньняшніх палітвязьняў:

  • 11 сакавіка — Уладзімер Яроменак
  • 8 красавіка — Мікалай Аўтуховіч
  • 8 траўня — Андрэй Гайдукоў
  • 5 сьнежня — Васіль Парфянкоў
  • 18 сьнежня — Эдуард Лобаў

У 2015 годзе чакаецца вызваленьне:

3 сакавіка — Мікалай Дзядок

У 2016 годзе чакаецца вызваленьне:

  • 4 сакавіка — Алесь Бяляцкі
  • 20 сьнежня — Мікалай Статкевіч

У 2018 годзе чакаецца вызваленьне:

  • 17 студзеня — Яўген Васьковіч
  • 17 студзеня — Арцём Пракапенка
  • 29 лістапада — Ігар Аліневіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG