Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя «Ежа замест бомбаў» прайшла без затрыманьняў


Нягледзячы на націск з боку міліцыі, актывісты «Ежы замест бомбаў» маюць намер працягваць раздачу гарачай ежы бяздомным і бедным у Менску

Раздача гарачай ежы ў Мінску праводзіцца ўжо восем гадоў у адных і тых жа месцах у трох пунктах горада і ніколі раней не прыцягвала ўвагу супрацоўнікаў міліцыі. Аднак апошнія два тыдні праваахоўныя органы затрымлівалі валянтэраў, дастаўлялі іх у аддзяленьне міліцыі і пасьля праверкі дакумэнтаў адпускалі. Націск з боку міліцыі актывісты «Ежы замест бомб» зьвязваюць з набліжэньнем чэмпіянату сьвету па хакеі і жаданьнем уладаў задушыць любую непажаданую ім ініцыятыву.

8 і 9 лютага раздача ежы прайшла без затрыманьняў. У той жа час супрацоўнікі міліцыі раілі валянтэрам «раздаваць ежу ў дварах, каб не псаваць аблічча горада».

«Ежа замест бомбаў» (Food not bombs) — міжнародная самаарганізаваная ініцыятыва, якая складаецца са шматлікіх незалежных груп, не зьвязаных адна з адной, але аб`яднаных агульнымі прынцыпамі ўзаемадапамогі, салідарнасьці і барацьбы за сацыяльную справядлівасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG