У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У Сочы працягнуцца зімовыя Алімпійскія гульні. Сярод іншага, у нядзелю ў праграме спаборніцтвы жанчын у біятлёне (спрынт на 7,5 км). Беларусь мае найбольшыя шанцы на мэдалі ў біятлёне і фрыстайле.
У Горадні ў будынку драмтэатру пройдзе Першы міжнародны фэстываль фокусьнікаў Magic Show.
У Швэйцарыі пройдзе чарговы рэфэрэндум. На яго выносяцца пытаньні пра абмежаваньне міграцыі ў краіну, а таксама пра фінансаваньне чыгункі і тое, хто павінен плаціць за аборт. Апошняе пытаньне ініцыявалі праціўнікі абортаў, якія прапануюць зьмяніць заканадаўства так, каб паслугі па штучнаму перапыненьню цяжарнасьці не аплачваліся больш з мэдычнай страхоўкі. Швэйцарыя зьяўляецца прыкладам кіраваньня з дапамогай так званай наўпроставай дэмакратыі, таму грамадзяне ўсе найважнейшыя рашэньні ўхваляюць праз рэфэрэндумы.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1667 – адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітаю, згодна зь якім апошняя страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.
1852 – у Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры «Ідылія». Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка.
1913 – у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».
У гэты дзень нарадзіліся:
1930 – Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
1946 – Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.
1959 – Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.
1960 – Міхась Казлоўскі, беларускі бібліяфіл, краязнавец, грамадзкі дзяяч, крытык, публіцыст, выдавец.
1973 – Сьвятлана Багінская, беларуская гімнастка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы, шматразовая чэмпіёнка СССР.
У гэты дзень памерлі:
1881 – Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.
1984 – Юры Андропаў, кіраўнік КДБ СССР (1967-1982) і СССР (1982-1984).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Hа плошчы, замеценай сьнегам,
Часоў так зь пяцi да шасьцi
Стаяў pазьняшчасны таваpыш Сапега
Hа длiннам i скользкам пyцi...
Сплашное вакpyг казнакpадзтва
За ўсiм свалач'ё i ўpагi
Hет веpы ў обшчэславянскае бpацтва
Тyманяць наpодy мазгi.
Хpанеець наpод без pаботы,
Кpасьцьянскае гiбнет сяло.
I кpyпныя каплi кpававага пота
Яго аpашалi чало.
К гpанiцам пpыблiзiцца хочаць
Длiньнюшчая HАТО pyка
I гpозна мяpэшчыцца ў спальнi сpэдзь ночы
Злавешчая цень Пазьняка...
Віктар Шалкевіч, радкі зь песьні «Таварыш Сапега»