2013 год адлічвае апошнія дні, запоўненыя для большасьці людзей каляднымі і пераднавагоднімі клопатамі і забавамі. А вось пошта Свабоды ў гэты завяршальны тыдзень году — галоўным чынам несьвяточная. Мы па-ранейшаму атрымліваем лісты пра найбольш адметныя падзеі апошняга часу, якія хвалююць і трывожаць нашых слухачоў.
Адна з такіх тэмаў, якая ўжо на працягу многіх тыдняў штодня гучыць у эфіры і займае шмат месца на сайце, — падзеі на кіеўскім Майдане: масавыя акцыі ўкраінцаў у падтрымку эўрапейскай будучыні сваёй краіны. Пачну з аднаго зь лістоў на гэтую тэму. Наш даўні слухач і аўтар Васіль Завадзкі з Маладэчна піша:
«Кожны дзень слухаю вашы перадачы. Вельмі хвалююць падзеі ва Ўкраіне. Выказваю вялікую салідарнасьць з усёй дэмакратычнай часткай украінскага народу, якая выйшла на Майдан, каб далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу. Думаю, у характары і цяперашніх паводзінах украінцаў многае тлумачыцца тым, што яны добра памятаюць Вялікі Галадамор 30-х гадоў, які прывёў да пакутніцкай сьмерці ня менш як 10 мільёнаў людзей. Злачынны бальшавіцкі рэжым ператварыў заможны хлебны край у пустку, дзе панаваў жахлівы голад. Даведзеным да адчаю людзям не дазвалялі ўцякаць — акружалі войскамі НКВД і расстрэльвалі тых, хто спрабаваў прарвацца. Даходзіла нават да выпадкаў канібалізму...
Чытаю цяпер кнігу Вадзіма Дзеружынскага „Забытая Беларусь“ — і жахаюся. Галадамор цягнуўся з 1930 па 1933 год. Ён зачапіў і Беларусь. Праўда, камуністычныя ўлады апраўдваліся, што гэта, маўляў, былі вельмі неўраджайныя гады і самі яны нібыта ні ў чым не вінаватыя», — напісаў у сваім лісьце на Свабоду Васіль Завадзкі з Маладэчна.
Ну так, гэта ж не яны зганялі людзей у калгасы, адбіралі зямлю і маёмасьць, канфіскоўвалі апошнія збожжа і бульбу ў галодных сялян, каб сталінскаму рэжыму было што накіроўваць на экспарт дзеля атрыманьня валюты... Некалі я спрабаваў даведацца ў сваёй бабулі, як яе сям’я на Гарадзеншчыне перажыла тыя неўраджайныя 30-я гады, ад якіх пакутавала ня толькі савецкая Ўкраіна — але ў значнай ступені і савецкая Беларусь. Ці было нешта падобнае ў Заходняй Беларусі ў той час? Бабуля доўга спрабавала ўспомніць нешта надзвычайнае — і ня здолела. Не было ніякага голаду ў Заходняй Беларусі ні ў 30-м, ні ў 31-м, ні ў 32-м... Працавалі, як звычайна, на ўласнай зямлі. Мелі і хлеб, і да хлеба. Можа, і атрымалі ў засушлівыя гады збожжа меней, чым звычайна. Ну, дык меней прадалі на рынку — а сабе заўсёды хапала...
Украінскія падзеі непакояць і нашага слухача Аляксея Былінскага з Рэчыцы. Разважаючы пра тое, што вывела людзей на Майдан, ён піша:
«Кіеўскі Майдан — гэта наступства галечы. Грошы трымаюцца там, дзе на належным узроўні ўладкаваньне краіны. А ўладкаваньне краіны — там, дзе справядлівасьць, сумленнае выкананьне кіраўнікамі сваіх абавязкаў. А калі надзеленыя высокай уладай асобы, замест таго каб дбаць пра патрэбы народу, набіваюць уласныя кішэні, уладкоўваюць уласных дзяцей, бавяць час з палюбоўніцамі, абрастаюць хлусьнёй — то ў выніку справа і канчаецца Майданам, а то і грамадзянскай вайной. Рабы церпяць толькі да часу, а потым паўстаюць і паднімаюць на вілы сваіх прыгнятальнікаў.
Куды ісьці Ўкраіне (на Захад ці на Ўсход) — ня так і важна. Ісьці трэба туды, дзе жыве справядлівасьць і дзе лягчэй дыхаецца. Судзьдзём у гэтай спрэчцы павінен быць рэфэрэндум — з улікам усіх палітычных ды эканамічных абставінаў. Словам, рабіць трэба так, каб потым не шкадаваць, — піша ў сваім лісьце на Свабоду Аляксей Былінскі з Рэчыцы і працягвае:
Што да сёньняшняй сытуацыі ў Беларусі — то тут улада апошнім часам распачала сапраўдную падатковую гонку: імкнецца выціснуць зь людзей апошнія сокі. Народ хутка бяднее, магчымасьці для заробку звужаюцца. Нарастаюць пратэставыя настроі. І ў гэтых умовах бравурная музыка, якая часам гучыць па Свабодзе — ну проста недарэчы. Гэта нават горш, чым выказваньні нейкага дзівака з БНФ, які на вашых хвалях назваў расейскую мову для беларусаў — расстрэльнай.
Другарадныя настальгічныя тэмы — для хатніх успамінаў. А Свабодзе варта было б сёньня паспачуваць беларусу ў ягоных цяжкасьцях ды дапамагчы актуальнай вострай інфармацыяй...» — напісаў у сваім лісьце на Свабоду Аляксей Былінскі з Рэчыцы.
Ды якраз актуальнай вострай інфармацыі, паўсядзённым праблемам, зь якімі сутыкаюцца грамадзяне Беларусі, і аддае Беларуская Свабода большую частку свайго эфірнага часу, спадар Аляксей. Вядома, гучаць і іншыя тэмы — зьвязаныя з нацыянальнай гісторыяй, культурай, літаратурай — але і яны запатрабаваныя нашай аўдыторыяй, бо жыцьцё складаецца ня толькі з актуальнай палітыкі і сёньняшніх побытавых праблемаў.
Украіна (як, зрэшты, і Беларусь, і многія іншыя ўсходнеэўрапейскія краіны) перажывае няпросты пераход ад аўтарытарызму да дэмакратыі. На захад ад Буга гэты пераход адбыўся нашмат больш хутка і пасьпяхова. А вось у большасьці постсавецкіх краін гэты працэс расьцягнуўся на дзесяцігодзьдзі. У Беларусі ён сёньня ўвогуле незаўважны: шмат каму здаецца, што час тут застыў і ніякіх надзеяў на зьмены няма. Але перамены насьпяваюць і тут. Сутаргавыя намаганьні ўлады захаваць савецкую таталітарную сыстэму церпяць крах — пакуль, праўда, толькі ў эканоміцы. Але немінуча дойдзе чарга і да ўсяго астатняга. Для большасьці моладзі тыя савецкія ўзоры дзяржаўнага і сацыяльнага ўладкаваньня, на якія арыентуецца Лукашэнка, не ўяўляюць ніякай каштоўнасьці і прывабнасьці. А міжнародная ізаляцыя, да якой ён давёў краіну сваёй палітыкай, папросту раздражняе і азлабляе.
Усё больш апошнім часам допісаў на тэму наступных прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў Беларусі ў 2015 годзе. Многія слухачы не без падставаў лічаць, што выбарчая кампанія, якая, верагодней за ўсё, будзе праходзіць на тле рэзкага пагаршэньня эканамічнай сытуацыі, можа стаць для будучыні Беларусі вызначальнай. Вось што піша на гэтую тэму Алесь Марціновіч з Баранавічаў:
«Прэзыдэнцкія выбары, зусім магчыма, улады зьбіраюцца правесьці недзе ў канцы верасьня 2015-га. Такім чынам, першыя паўтара месяца кампаніі прыпадуць на летнія адпачынкі. Лецішчы, санаторыі, замежныя паездкі — у такі час большасьці людзей не да палітыкі... Для Лукашэнкі асаблівай патрэбы ў самапіяры ня будзе, а вось для апазыцыйных кандыдатаў гэты час — вельмі важны. Так што, па сутнасьці, кампанію апазыцыя павінна распачынаць значна раней. На маю думку, варта памятаць пра адну важную акалічнасьць: Пуцін прымусіў Лукашэнку і Назарбаева прысьпешыцца ў справе стварэньня Эўразійскага саюзу — ён павінен быць абвешчаны ўжо з 1-га студзеня 2015-га.
Значыць, беларускай апазыцыі варта ўжо восеньню 2014-га наладзіць акцыі пратэсту з гэтай нагоды. У якасьці формы можна было б, напрыклад, наладзіць гэткія масавыя праводзіны Лукашэнкі на пэнсію: яму якраз споўніцца 60 гадоў, — піша ў сваім лісьце на Свабоду Алесь Марціновіч з Баранавічаў. —
Калі ўдасца вывесьці людзей на вуліцу — гэта было б неблагім падмуркам для будучых посьпехаў на выбарах-2015. Маладую і больш прагрэсіўную частку насельніцтва трэба арыентаваць на Эўразьвяз. І такім чынам сарваць імпэрскія пляны Пуціна.
Бо калі будзе створаны Эўразійскі саюз „трох“, то пра будучую эўрапейскую Беларусь давядзецца забыць надоўга, калі не назаўсёды. Калі Лукашэнка ўлезе ў гэты саюз, дык пры дапамозе Пуціна здолее захаваць прэзыдэнцкае крэсла і ў 2015-м. А тады белнацдэмам пішы прапала навекі!
Пуцін у свой час бузіў-бузіў — але мусіў зьмірыцца з уступленьнем трох балтыйскіх краін у НАТО. А якія страшылкі гучалі з боку Масквы на пачатку мінулага дзесяцігодзьдзя! І што? Ні Латвія, ні Эстонія не засталіся ні бяз нафты, ні бяз газу. Нічога страшнага ня здарыцца і зь Беларусьсю, калі яна адарвецца ад імпэрскай Расеі», — напісаў у сваім лісьце на Свабоду Алесь Марціновіч з Баранавічаў.
Інтэграцыйных праектаў, накіраваных на збліжэньне з Расеяй, за апошнія два дзесяцігодзьдзі было так шмат, «саюзаў», «супольнасьцяў» і «саюзных дзяржаваў» у Менску і Маскве абвяшчалася столькі, што многія беларусы проста перасталі зьвяртаць увагу на гэтае так званае «саюзнае будаўніцтва». Відавочны грамадзкі страх перад пагрозай страты незалежнасьці быў на самым пачатку, у сярэдзіне 90-х. Многія памятаюць стотысячныя шэсьці ў Менску ў 1996-м... Потым жа, пажыўшы і пры «супольнасьці», і ў «саюзнай дзяржаве», людзі пераканаліся: нічога ў іхным жыцьці ад гэтых гучных назваў не мяняецца. Які б новы і самы цесны саюз ні дэкляраваўся — у сапраўднасьці Лукашэнка сваёй аднаасобнай уладай ні з кім дзяліцца не зьбіраецца. Так што ніякай пагрозы ў новым саюзе, названым Эўразійскім, большасьць жыхароў Беларусі таксама ня бачыць. І наўрад ці апазыцыі праз год удасца вывесьці на вуліцы сотні тысяч людзей пад лёзунгамі недапушчэньня гэтага саюзу.
На заканчэньне — кароткі ліст-падзяка ад нашай слухачкі Валянціны Богуш зь Менску. Яна піша:
«Шчыра ўдзячныя вам за самаадданую працу, якую вы робіце для нас і дзеля нас. Толькі ад Свабоды мы можам своечасова даведацца праўдзівую інфармацыю пра розныя падзеі ў сьвеце, і асабліва — у Беларусі. Гэта так важна ў наш няпросты час, калі ўлада хлусіць на кожным кроку праз сваю магутную прапагандысцкую машыну.
Вось калі б гэтак жа прафэсійна і плённа, як Свабода, працаваў урад нашай дзяржавы — тады б мы жылі зусім іначай...» — напісала ў сваім лісьце на Свабоду Валянціна Богуш зь Менску.
Дзякуй за гэтыя добрыя словы вам, спадарыня Валянціна, а таксама ўсім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Вясёлых усім Калядаў і шчасьлівага Новага 2014-га году! З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by

Кіеўскі Майдан — гэта наступства галечы. Грошы трымаюцца там, дзе на належным узроўні ўладкаваньне краіны.

Для Лукашэнкі асаблівай патрэбы ў самапіяры ня будзе, а вось для апазыцыйных кандыдатаў гэты час — вельмі важны.
Усё больш апошнім часам допісаў на тэму наступных прэзыдэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў Беларусі ў 2015 годзе. Многія слухачы не без падставаў лічаць, што выбарчая кампанія, якая, верагодней за ўсё, будзе праходзіць на тле рэзкага пагаршэньня эканамічнай сытуацыі, можа стаць для будучыні Беларусі вызначальнай. Вось што піша на гэтую тэму Алесь Марціновіч з Баранавічаў:
«Прэзыдэнцкія выбары, зусім магчыма, улады зьбіраюцца правесьці недзе ў канцы верасьня 2015-га. Такім чынам, першыя паўтара месяца кампаніі прыпадуць на летнія адпачынкі. Лецішчы, санаторыі, замежныя паездкі — у такі час большасьці людзей не да палітыкі... Для Лукашэнкі асаблівай патрэбы ў самапіяры ня будзе, а вось для апазыцыйных кандыдатаў гэты час — вельмі важны. Так што, па сутнасьці, кампанію апазыцыя павінна распачынаць значна раней. На маю думку, варта памятаць пра адну важную акалічнасьць: Пуцін прымусіў Лукашэнку і Назарбаева прысьпешыцца ў справе стварэньня Эўразійскага саюзу — ён павінен быць абвешчаны ўжо з 1-га студзеня 2015-га.
Значыць, беларускай апазыцыі варта ўжо восеньню 2014-га наладзіць акцыі пратэсту з гэтай нагоды. У якасьці формы можна было б, напрыклад, наладзіць гэткія масавыя праводзіны Лукашэнкі на пэнсію: яму якраз споўніцца 60 гадоў, — піша ў сваім лісьце на Свабоду Алесь Марціновіч з Баранавічаў. —
Калі ўдасца вывесьці людзей на вуліцу — гэта было б неблагім падмуркам для будучых посьпехаў на выбарах-2015. Маладую і больш прагрэсіўную частку насельніцтва трэба арыентаваць на Эўразьвяз. І такім чынам сарваць імпэрскія пляны Пуціна.
Пуцін у свой час бузіў-бузіў — але мусіў зьмірыцца з уступленьнем трох балтыйскіх краін у НАТО. А якія страшылкі гучалі з боку Масквы на пачатку мінулага дзесяцігодзьдзя! І што?