Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каты хацелі даведацца ў Булатава, хто фінансуе Аўтамайдан


Дзьмітры Булатаў
Дзьмітры Булатаў

Такую думку выказаў паплечнік Дзьмітрыя Булатава Сяргей Паяркаў.

Адзін зь лідэраў Аўтамайдана Дзьмітрый Булатаў, зьніклы тыдзень таму, знайшоўся 30 студзеня ў вёсцы Вішанька ў Барыспальскім раёне Кіеўскай вобласьці. Цяпер ён знаходзіцца ў кіеўскай клініцы «Барыс».

Паводле сяброў Булатава, невядомыя зламысьнікі тыдзень мучылі аўтамайданаўца і не давалі яму ежы. У прыватнасьці, Сяргей Паяркаў, сябар Дзьмітрыя Булатава і адзін з лідэраў Аўтамайдана, адзначыў, што злачынцы спрабавалі даведацца, хто фінансуе Аўтамайдан.

«Яго доўга катавалі, каб даведацца хто гэта фінансуе. У яго шмат гематом на плячах, парэзанае вуха, парэзаная скула, яго расьпіналі і катавалі ўсе гэтыя дні»,— распавёў Паяркаў.




У сваю чаргу Пётр Парашэнка, дэпутат Вярхоўнай Рады, які таксама прыехаў у клініку, зьвязвае выкраданьне Дзьмітрыя Булатава з такім жа учынкам, які зьдзейсьнілі нядаўна з грамадзкім актывістам Ігарам Луцэнка. На думку Парашэнкі, гэта зрабілі тыя ж людзі.

«Безумоўна, я лічу, што яны зьвязаныя, я лічу, што тыя памяшканьні, у якіх іх катавалі,— яны разьмешчаныя непадалёк. Зараз сюды неадкладна прыбыў начальнік Дарніцкага раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў і мы патрабуем, каб неадкладна былі пачатыя сьледчыя дзеяньні»,— адзначае Парашэнка.

Дэпутат таксама распавёў, што Дзьмітры Булатаў 45 хвілін у цяжкім стане хадзіў на марозе вёскай Вішанька, стукаючы ва ўсе дзьверы, калі нарэшце яго ўпусьціў адзін з мясцовых жыхароў і дазволіў патэлефанаваць родным.

Аб зьнікненьні Булатава актывісты паведамілі 23 студзеня. Праваахоўнікі заяўлялі, што сярод затрыманых імі яго не было. У рамках пошуку актывіста адкрывалі крымінальная вытворчасьць па артыкуле аб наўмысным забойстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG