У пятніцу ў шэрагу рэгіёнаў Украіны працягваўся захоп абласных дзяржаўных адміністрацыяў і іншых органаў улады, а таксама іншыя пратэстныя акцыі. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі губэрнатараў.
У іншых рэгіёнах, наадварот, мясцовыя саветы галасамі дэпутатаў ад кіроўнай большасьці прымалі заявы ў падтрымку дзеяньняў улады і з асуджэньнем дзеяньняў апазыцыі на Эўрамайдане.
Закарпацьце
У Ужгарадзе ўвесь дзень пікетавалі абласную дзяржаўную адміністрацыю, патрабуючы адстаўкі яе старшыні, а таксама прадастаўленне вялікай залі ў яе памяшканьні для працы апазыцыйнай Народнай рады. Галава Аляксандар Ледыда на сустрэчы зь мітынгоўцамі адхіліў гэтыя патрабаваньні. Актывісты вырашылі не штурмаваць будынак адміністрацыі, а бесьперапынна пікетаваць яе.
Львоўшчына
У Львове ўвесь дзень працягвалася блякаваньне памяшканьняў адміністрацыі, якія мітынгоўцы захапілі яшчэ ў чацьвер. Працаўнікоў аблдзяржадміністрацыі не пускалі на працу. Партыя «Свабода» паведаміла, што і ў раёнах вобласьці пачалі захопліваць або блякаваць раённыя дзяржадміністрацыі. Дэманстранты таксама блякавалі ў Львове памяшканьне, дзе базуецца спэцаддзел сілавікоў. Між тым абласная пракуратура пачала дасудовае расьсьледаваньне па факце захопу будынка адміністрацыі. Старшыня аблдзяржадміністрацыі Алег Сала пад ціскам дэманстрантаў падпісаў у чацьвер заяву аб адстаўцы, але ўжо ўвечары таго дня растлумачыў, што ня лічыць сябе абавязаным перад заявай, напісанай пад прымусам.
Франкоўшчына
У Івана-Франкоўску мітынгоўцы захапілі ў пятніцу памяшканьне абласной дзяржадміністрацыі — у чацьвер ім гэта не ўдалося. З будынка выносілі мэблю, каб пабудаваць зь іх барыкады ля будынка. Пракуратура вобласьці пачала дасудовае расьсьледаванне па гэтым факце. Між тым абласная рада зьбіраецца ў суботу правесьці плянарнае пасяджэньне пазачарговай сэсіі, каб паспрабаваць выказаць недавер старшыні аблдзяржадміністрацыі. У чацьвер такое рашэньне не прайшло на пасяджэньні прэзыдыюму аблрады.
Валынь
Дэманстранты ля будынка адміністрацыі ў Луцку, якія спрабавалі прарвацца ў яе, з другой спробы дамагліся ад кіраўніка аблдзяржадміністрацыі заявы аб адстаўцы, але потым ён заявіў, што працягвае выконваць свае абавязкі, пакуль прэзыдэнт ня прыме рашэньне па яго заяве. Паводле паведамленьняў, таксама быў вымушаны падаць у адстаўку старшыня абласной рады Уладзімір Вайтовіч.
Роўненшчына
У Роўна абласная міліцыя адкрыла ў пятніцу крымінальнае расьсьледаваньне па факце захопу аблдзяржадміністрацыі, які адбыўся яшчэ ў чацьвер. А гарадзкая рада Роўна правяла ў пятніцу пазачарговую сэсію, на якой заклікала Вярхоўную Раду адмяніць «законы 16 студзеня».
Цярнопальшчына
У Цярнопалі старшыня абласной адміністрацыі, памяшканьне якой захапілі яшчэ ў чацьвер, адмовіўся сыходзіць у адстаўку і заклікаў захоўваць правапарадак, а затым апынуўся ў шпіталі з-за высокага ціску. Абласная міліцыя адкрыла крымінальнае расьсьледаваньне па справе захопу адміністрацыі. Абласная рада зьбіраецца ў суботу на сэсіі разгледзець стварэньне абласнога выканаўчага камітэту замест аблдзяржадміністрацыі.
Букавіна
У Чарнаўцах дэманстранты захапілі ў пятніцу абласную дзяржадміністрацыю і на ноч рыхтаваліся быць пільнымі і гатовымі да магчымага штурму сілавікоў. Падчас штурму быў траўмаваны старшыня абласной рады, якая працуе ў тым жа доме. Старшыня адміністрацыі адмовіўся пісаць заяву аб адстаўцы, чаго патрабавалі мітынгоўцы. Між тым абласная пракуратура паведаміла, што пачата дасудовае расьсьледаваньне па факце першай няўдалай ранішняй спробы захапіць будынак.
Хмяльніччына
У Хмяльніцкім мітынгоўцы захапілі ў пятніцу аблдзяржадміністрацыю. Абласная міліцыя распачала крымінальнае расьсьледаваньне па гэтым факце.
Жытоміршчына
У Жытоміры падчас пікету будынка абладміністрацыі, якую дэманстрантам ў чацьвер не ўдалося захапіць. Па факце гэтай спробы пачалі папярэдняе расьсьледаваньне, паведамілі ў аблпракуратуры. Між тым гарадзкая рада Жытоміра заклікала ў пятніцу прэзыдэнта вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў супрацьстаяньня ў Кіеве, адмяніць «законы 16 студзеня», адправіць у адстаўку ўрад і правесьці датэрміновыя выбары і прэзыдэнта, і Вярхоўнай Рады.
Віньнітчына
У Віньніцы ўвечары ў пятніцу адбылася дэманстрацыя пад будынкам абласной дзяржадміністрацыі. Яе ўдзельнікі заяўлялі, што маюць намер дачакацца сэсіі абласной рады, якая павінна адбыцца ў суботу.
Чаркашчына
У Чаркасах ўвечары ў пятніцу адбылася спроба штурму абласной дзяржаўнай адміністрацыі, але апазыцыі, папярэджванай аб правакацыі, удалося спыніць радыкальных дэманстрантаў. Дэманстранты таксама патрабавалі вызваліць затрыманых падчас папярэдняга штурму, які адбыўся яшчэ ў чацьвер. Перад тым днём кіраўніцтва адміністрацыі зьвярнулася ў міліцыю з просьбай расьсьледаваць тую першую спробу захапіць будынак, тады міліцыя ў рэшце рэшт выбіла дэманстрантаў знутры. Затрымалі 58 чалавек, пазьней некаторых зь іх адпусьцілі. Як заявілі ў абладміністрацыі, страты ад той спробы, падчас якой закрануты часткі чатырох паверхаў будынка, складаюць некалькі мільёнаў грыўняў.
Кіраваградчына
У Кіраваградзе пазачарговая сэсія абласной рады галасамі ўладнай большасьці асудзіла супрацьстаяньне ва Ўкраіне; апазыцыя заявіла аб парушэньнях пры галасаваньні за гэта. Пад будынкам адбываліся мітынгі і прыхільнікаў і праціўнікаў Эўрамайдану.
Адэшчына
У Адэсе старшыні аблдзяржадміністрацыі і аблрады ў сумесным звароце асудзілі пратэстоўцаў у Кіеве. Адэская гарадзкая рада таксама прыняла зварот, якім падтрымала дзеяньні прэзыдэнта і заклікала спыніць «экстрэмісцкія» і «антыканстытуцыйныя» дзеяньні. Увечары мітынгу мясцовага Эўрамайдану спрабавалі перашкодзіць аўтамабілізаваныя праціўнікі пад лёзунгам «Стоп Майдан».
Чарнігаўшчына
У Чарнігаве пад будынкам абласной дзяржаўнай адміністрацыі адбыліся мітынгі прыхільнікаў апазыцыі і прыхільнікаў улады. Акцыі праходзілі мірна. Уваходы ў будынак ахоўвалі праваахоўнікі.
Сумшчына
У Сумах адбылося пікетаваньне будынка, у якім працуюць адміністрацыя, абласная і гарадзкая рады. Уваходы ў будынак блякавала міліцыя. Абласная рада не змагла прыняць заявы ў падтрымку прэзыдэнта і з асуджэньнем Эўрамайдану. Міліцыя адмаўляе паведамленьне, быццам аблдзяржадміністрацыю захапілі дэманстранты.
Палтаўшчына
У Палтаве частка ўдзельнікаў мітынгу спрабавала штурмаваць аблдзяржадміністрацыю, але праваахоўнікі ўтрымалі націск. Старшыня адміністрацыі, які выйшаў да дэманстрантаў, каб супакоіць іх, адмовіўся па іх патрабаваньні сысьці ў адстаўку.
Днепрапятроўшчына
У Днепрапятроўску гарадзкая рада выказала падтрымку прэзыдэнту і заклікала рашуча асудзіць «экстрэмістаў і безадказных палітыкаў». Дэпутаты ўладнай большасьці ў заяве выказалі абурэньне становішчам ва Ўкраіне і абвінавацілі ў ім апазыцыю. Апазыцыйныя дэпутаты гарсавету, якія не прымалі ўдзелу ў гэтым галасаваньні, апублікавалі ўласную заяву з асуджэньнем дзеяньняў уладаў. Таксама заяву ў падтрымку дзеяньняў улады прыняла гарадзкая рада Крывога Рога.
Крым
У Сымфэропалі Вярхоўны рада Крыма заклікала прэзыдэнта і Вярхоўную Раду Украіны ўвесьці ў Украіне надзвычайнае становішча. Парлямэнт аўтаноміі таксама заклікаў жыхароў паўвыспы падтрымліваць байцоў крымскіх аддзелаў унутраных войскаў і «Беркуту», якія цяпер знаходзяцца ў Кіеве, у прыватнасьці, пераводзіць ім грошы.
Данетчына
У Данецку нешматлікую акцыю прыхільнікаў Эўрамайдану каля помніка Шаўчэнкі выціснулі некалькісот удзельнікаў акцыі Партыі рэгіёнаў у падтрымку прэзыдэнта, «закону і парадку». Абедзьве акцыі былі ўзгодненыя з уладамі. Паміж бакамі адбылася невялікая бойка.
(Па матэрыялах карэспандэнтаў Радыё Свабода і агенцтваў)

Свежая карта от Сергея Горбачева по состоянию на 22:00. #євромайдан #евромайдан #euromaidan pic.twitter.com/hSSP9sJ8GS
— Peter Shuklinov (@PeterShuklinov) January 24, 2014