ПАДЗЕІ ДНЯ
У Менску адновіцца суд у справе лекараў Экамэдсэрвісу, якіх абвінавачваюць у сьмерці пацыенткі.
Паралельна адбудуцца заняткі праектаў «Мова ці кава» (крэатыўная прастора ЦЭХ, тэма «Мова і інтэрнэт») і «Мова нанова» (галерэя «Ў»). Пачатак а 19-й.
У Страсбуры адкрыецца зімовая сэсія ПАРЭ, дзе ў пазачарговым парадку адбудуцца дэбаты на тэму «Функцыянаваньне дэмакратычных інстытутаў ва Ўкраіне».
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.
1527 – перамога войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім над войскам крымскіх татараў на рацэ Гальшанцы
1880 – Томас Эдысан патэнтуе электрычную лямпачку.
1913 – адбылася першая пастаноўка знакамітай камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».
1945 – вызваленьне Асьвенцыму савецкімі войскамі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1756 – Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.
1826 – Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, расейскі пісьменьнік.
1904 – Іван Чымбург, беларускі філёзаф, кандыдат філязофскіх навук, рэктар БДУ.
1935 – Зіновій Бабій, беларускі опэрны сьпявак.
У гэты дзень памерлі:
1901 – Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.
1927 – Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі дзеяч Беларусі, Летувы й Польшчы.
1983 – Луі дэ Фюнэс, францускі акцёр.
2004 – Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца.
2010 – Джэром Дэвід Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Прыкмета нясталасьці чалавека – тое, што ён хоча памерці за сьвятую справу, прыкмета сталасьці – тое, што ён хоча дзеля гэтай справы жыць.
Джэром Дэвід Сэлінджэр