Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя хоча купляць беларускі калій


Амбасадар Індыі перакананы, што Беларусь і не зьбіралася прадаваць акцыі «Беларуськалія» Індыі.

Амбасадар Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі выказаў меркаваньне, што беларускія ўлады ніколі рэальна ня мелі намеру прадаць частку акцыяў «Беларуськалія» індыйскаму боку.

На пытаньне журналістаў, ці па-ранейшаму Індыя цікавіцца магчымасьцю набыцьця часткі акцыяў галоўнага калійнага прадпрыемства Беларусі, амбасадар адказаў:

«Зараз гэтае пытаньне набыло крыху іншую дынаміку. Мы думаем, што ўрад Беларусі рэальна ніколі і ня думаў аб продажы індыйцам часткі акцыяў „Беларуськалія“, таму пра гэтае пытаньне мы пакуль не гаворым».

Амбасадар Індыі таксама заявіў, што «калійная вайна», якая разгарнулася паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем», ніяк не адаб’ецца на продажы беларускіх угнаеньняў у Індыю:

«Калійныя ўгнаеньні ў мінулым зблізілі Беларусь і Індыю. Тое, што адбылося паміж „Беларуськаліем“ і „Ўралкаліем“, калі і мела нейкае значэньне, дык для нас толькі станоўчае, бо пасьля гэтага Беларусь і Індыя сталі больш шчыльна абмяркоўваць магчымасьці куплі калійных угнаеньняў на 2014 і далейшыя гады».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG