Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацаны з падваротні


У 1979 годзе ў прывакзальным буфэце нямецкага мястэчка я склаў верш з настальгічным прысмакам:

Учапіўшыся ў парэнчы вагона
мясістай рукою,
яна ўзлазіць у тамбур.
Ёй пляваць, што ўвесь вакзал
бачыць яе трусы.
Усаджваецца, дастае з торбы
крутыя яйкі, бухае аб столік.
Як завуць гэтую цётку?
— Усходняя Яўропа.

Цяпер такіх вершаў я б ня склаў. Калготкі дамагліся канчатковай перамогі над трусамі. Сэндвічы ў плястыкавай упакоўцы выцесьнілі катлету з часнаком. Цётка зрабілася дамай і перасела зь цягніка на самалёт. Але вось якое пытаньне мяне мучыць: чаму ў ХХІ стагодзьдзі ў Беларусі, Расеі і Ўкраіне круцяць баранку пацаны з падваротні? Я пісьменьнік і шукаю адказы на галоўныя пытаньні ў мове. Але нешта ня клеіцца, ня складваецца. Беларускую мову старанна зьбіралі па драбочках, па кавалачках, украінскую сьціралі ў парашок, але ня сьцерлі, расейская была й застаецца адной з самых цывілізаваных у сьвеце моваў. І ўсё ж чаму ў Беларусі, Расеі і Ўкраіне круцяць баранку тыя самыя пацаны з падваротні? Сацыёлягі могуць адказаць, што гэтыя народы перажылі сацыяльны катаклізм такой моцы, што ад ладу жыцьця, традыцый, нацыянальнай памяці засталіся толькі рожкі ды ножкі. Географы наракаюць на суворы клімат. Гісторыкі кажуць пра ўплыў усходніх дэспатыяў. Псыхолягі — пра перавагу саборнасьці над індывідуалізмам. Гастраномы — пра шкоду гарэлкі. Але я ўсё адно — хоць забі — не магу зразумець, чаму ў Беларусі, Украіне і Расеі круцяць баранку пацаны з падваротні.
Пераклад: Сяргей Шупа
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG