Нігерыец-мусульманін атрымаў дваццаць удараў бізуном у горадзе Баўчы на поўначы краіны, пасьля таго, як ісламскі суд зьвінаваціў яго ў праявах гомасэксуальнасьці, паведамляе зь месца падзеяў карэспандэнт Бі-бі-сі.
У Нігерыі гомасэксуальнасьць не застаецца без пакараньня як паводле рэлігійных, так і паводле сьвецкіх законаў. Ісламскі суд краіны за аднаполыя сувязі можа прысудзіць да сьмяротнага пакараньня праз пабіваньне камянямі.
Аднак на гэты раз суд зьмякчыў пакараньне, адзначыўшы, што абвінавачваны праявіў сваю схільнасьць да аднаполых сувязяў сем гадоў таму і з тых часоў больш ня быў заўважаны ў гэтым.
Мужчына зьяўляецца адным з 11 мусульман, арыштаваных у Нігерыі за мінулы месяц паводле абвінавачваньня ў гомасэксуальнасьці.