Вядомы абаронца роднай мовы скульптар Гэнік Лойка прапануе дапамогу ў беларусізацыі калектыву менскай гімназіі № 4, дзе вучыліся і вучацца ягоныя дзеці, але пакуль не знаходзіць там асаблівага разуменьня. Летась у лютым, калі адзначаўся Міжнародны дзень абароны роднай мовы, Лойку асудзілі на 5 сутак арышту за «несанкцыянаванае мерапрыемства» ля ганку гімназіі.
Спадар Лойка расказаў, што пасьля шматлікіх абяцаньняў ён усё ж быў запрошаны на пэдагагічную нараду і пры канцы нават атрымаў слова. Як гэта было, пераказвае Гэнік Лойка:
«Хачу зьвярнуцца да вас «Дарагія калегі!», бо ў мяне за плячыма 20 гадоў пэдагагічнага стажу. Я ведаю вашы праблемы, ведаю, куды прыйшоў: я прыйшоў у беларускамоўную школу. А завуч Лілія Аляксандраўна мне кажа: «А што гэта тут робіць Лойка? Ідзіце ў суседні гастраном, там зусім няма беларускай мовы. А ў нас усё цудоўна» (сьмех у залі). Складаецца ўражаньне, што ваша школа хоча стаць апошнім месцам, дзе памрэ мова. І гэта прадмет вашага гонару.
Я прыйшоў да вас, каб сказаць: у беларускамоўнай гімназіі няма беларускай мовы! Растлумачу вобразна: шклянка (беларускамоўная школа), у ёй засталося крыху вады (беларуская мова) ад часоў перабудовы. Вада пастаянна выпарваецца, і нішто больш туды не ўліваецца, бо дзяржава за гэтыя 20 гадоў так і не стварыла беларускамоўнага ўнівэрсытэту, аніводнай новай беларускамоўнай школы. Дырэкцыя сьцьвярджае, што беларуская мова ёсьць (пакажам на ваду), а я сьцьвярджаю — няма (пакажам на рэшту пустой прасторы ў шклянцы). Мы абое маем рацыю. Калі мова ёсьць, дык гэта добра, тут і хваліць няма за што. Але калі ў беларускамоўнай гімназіі беларускай мовы няма, дык гэта нонсэнс.
Цяпер няма часу паўтараць дытырамбы кшталту «якая беларуская мова цудоўная, мілагучная, трэба яе шанаваць», якія агучваюцца школьнікамі на гэтай сцэне падчас урачыстасьцяў. Я буду казаць пра сьмерць мовы. Вось такая страшная тэма. Нездарма дырэктар столькі гадоў не даваў мне выступіць перад вамі.
Мовы паміраюць. Кожныя 14 дзён — адна мова сьвету. UNESCO заклапочана, выпусьціла «Атлас», дзе беларуская мова таксама памірае. Я назаву вам некалькі пунктаў інструкцыі, што трэба рабіць, каб зьнішчыць беларускую мову. Вы ўсе людзі дарослыя, з вышэйшай адукацыяй, таму ня ўспрымеце мае словы як заклік. Гэта, хутчэй, люстэрка вашых дзеяньняў.
1. Каб забіць беларускую мову, трэба забіць жывую беларускую мову. Лягічна, праўда? Але я патлумачу. Ваша мова на ўроку: «Разгарніце сшыткі, напішыце практыкаваньне... Петя! Прекрати дёргать девочек за косички». Вось якая ў вас мова ад сэрца — жывая («сердиться» па-расейску — ад «сердце»).
2. З чаго пачынаць? Усталявалася меркаваньне, што пачынаць трэба з садкоў, са школ. А я наадварот скажу: гэта вынішчаць мову трэба паступова, пачынаючы з садкоў і школак. Таму я тут ня перад вучнямі, а перад вамі, дарослымі. Бо дарослыя — адказныя юрыдычна.
3. Вельмі важна не называць рэчы сваімі імёнамі, не называць сьмерць мовы сьмерцю. «Лично я считаю, что белорусский язык никогда не умрёт», — сказана не па-беларуску, значыць, ужо ў гэтай фразе беларуская мова памерла. Факт. Каб мова памерла, любому, хто паспрабуе падняць трывогу, «забіць у звон», трэба павесіць ярлык панікёра і — расстрэл. Мяне, праўда, не расстралялі (не ваенны ж час), але 5 сутак турмы ўляпілі.
4. Каб зьнішчыць мову, трэба анічога не рабіць. А каб даць ёй жыцьцё, трэба прыкласьці велізарныя намаганьні. Нават калі будзе ўказ зьверху, усё адно трэба будзе самім індывідуальна вывучаць, ніхто не ўкладзе ў галаву.
5. Кожны пункт важны, апроч гэтага. Але я і яго прапаную. Каб зьнішчыць мову, трэба зьвязаць яе з лапцямі, ручнічкамі, этнаграфіяй. Я сам — былы супрацоўнік этнаграфічнага музэю, я ведаю, што мова адрадзілася зь вёскі. З другога боку, калі мова зьвязваецца зь непатрэбнымі лапцямі, дык і яна непатрэбная. Яна пакрываецца музэйным пылам і зьнікае. Прыклад: выступленьне на гімназічнай сцэне Андрэя Няміры. Салаўіным голасам «О любви, о солнце»... Але ж гэта беларускамоўная школа! Што ж тут беларускамоўнага? — Як што? Ён жа выйшаў у лапцях, у вышыванцы!
6. І апошняе. Вы б не змаглі вынішчыць столькі беларускай мовы, колькі зьнішчылі, калі б не было магутнай юрыдычнай падтрымкі дзяржавы. Законы ў нас складзеныя такім чынам, каб вы мелі поўнае права зьнішчаць родную мову.
Дзесьці на гэтым месцы мяне абарваў дырэктар. Маўляў, ня варта наракаць на дзяржаву, бо яна стварыла 24 гады назад першую беларускамоўную ў Фрунзенскім раёне гімназію... А на гэтым месцы ўжо я перабіў дырэктара: «А 20 апошніх гадоў не зрабіла анічога на карысьць беларускай мовы».
Скажу і станоўчае. Дзякуй вам, настаўнікі! Сапраўды, ваша заслуга ў тым, што вы навучылі дзяцей любіць мову. І гэта адно пераважае тыя мае пункты. Самой мовы яшчэ няма ў школе, але стаўленьне да яе ўжо зьмянілася. Ужо носьбіта роднай мовы не называюць калхозьнікам. Давайце далей працаваць у гэтым напрамку, плячо ў плячо. Мы, бацькі, дапаможам. Вы можаце арганізаваць суполку ТБМ, бо як гэта можа быць такое — БРСМ ёсьць, а таварыства беларускай мовы ў беларускамоўнай школе няма?
Асабіста я вам дапамагу. Я выберу пару настаўнікаў, разам з завучам наведаю іхнія ўрокі ці мерапрыемствы і складзем пратакол (шум у залі.) Ня бойцеся слоў «пракуратура», «пратакол». У аналягічных выпадках я даходзіў аж да генэральнага пракурора, і марна — ніхто нікога яшчэ не пакараў.
Набіраемся энэргіі, моцы, і мы пераможам! Няхай тэма — сьмерць мовы — застанецца ў гэтых 10 хвілінах майго дакладу. А наперадзе ў нас — толькі жыцьцё мовы! Будзе жыць беларуская мова!»