Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэра пакінулі пад арыштам у пэнтхаўсе


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін сьледзтва па справе былога гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра да 14 красавіка.

Яго абвінавачваюць ва злоўжываньні паўнамоцтвамі.

Хатні арышт у Маскве Баўмгертнэр праводзіць у сваім шыкоўным пэнтхаўсе коштам 150 мільёнаў расейскіх рублёў.

Да гэтага бізнэсовец амаль тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ Беларусі і на кансьпіратыўнай трохпакаёвай кватэры спэцслужбаў у Менску, а пасьля экстрадыцыі ў Расею амаль тры тыдні правёў у маскоўскім сьледчым ізалятары № 5.

Баўмгертнэра арыштавалі 26 жніўня мінулага году ў Менску. Сьледчы камітэт Беларусі прад’явіў яму абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 424 (злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

«Ён прыехаў, смаркач, яго запрашае прэм’ер-міністар. Ён сеў, нага за нагу, і заяўляе: ня будзе гэтага, ня будзе гэтага. Выйшаў, плюнуў на Дом ураду і ў аэрапорт, сьмеючыся. А там яго... Нельга так будаваць адносіны і бізнэс, калі ты выйшаў на ўзровень кіраўніка дзяржавы», — распавядаў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пра затрыманьне Баўмгертнэра ў Менску.

22 лістапада 2013 году Баўмгертнэра экстрадзіравалі ў Маскву, дзе зьмясьцілі ў СІЗА. 10 сьнежня яго перавялі пад хатні арышт на хадайніцтва сьледзтва. Цяпер за фігурантам калійнай справы сочаць з дапамогай адмысловага электроннага бранзалета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG