Новы кіраўнік прадстаўніцтва Ян Чул Кім прыступіў да выкананьня абавязкаў 15 студзеня.
Грамадзянін Паўднёвай Карэі Ян Чул Кім пачаў працу ва Ўсясьветным банку з 1986 года, займаў шэраг пасадаў, у тым ліку ў аддзеле апэрацый, якія спрашчаюць даўгавы цяжар, а таксама ў рэгіёне краін Афрыкі. Ён узначальваў групу эканамічнага кіраваньня і барацьбы з беднасьцю ва Ўгандзе і Мазамбіку. Спадар Кім вывучаў міжнароднае права і міжнародную эканоміку ва ўнівэрсытэце Ёнсэ ў Карэі і ўнівэрсытэце Джона Хопкінса ў ЗША.
Чымяа Фан і Ян Чул Кім сустрэнуцца з прэм’ер-міністрам Беларусі і кіраўніцтвам Нацбанку, паведамілі ў прадстаўніцтве карэспандэнту Свабоды. Будуць абмеркаваны першыя вынікі рэалізацыі стратэгіі партнэрства для Беларусі на 2014-2017 гады.
Прадстаўнікі Ўсясьветнага банку сустрэнуцца таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і акадэмічных колаў, каб абмеркаваць
магчымасьці удзелу грамадзкіх арганізацый і насельніцтва ў праграмах.
Цяпер інвэстыцыйны партфэль Усясьветнага банку ў Беларусі ўключае 4 праекты на суму 467,5 млн. даляраў.
Ад часу ўступленьня ва Ўсясьветны банк у 1992 годзе Беларусь атрымала крэдытныя рэсурсы на 955 млн. даляраў. Акрамя таго, грантавае фінансаваньне ў аб’ёме 23,7 млн. даляраў.