Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода асуджае перасьлед украінскіх журналістаў


Віталь Портнікаў
Віталь Портнікаў

Кіраўніцтва Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода асудзіла выпадкі перасьледу і запалохваньня незалежных журналістаў ва Ўкраіне, у тым ліку паклёпніцкую кампанію ў дачыненьні да аглядальніка Радыё Свабода Віталя Портнікава.

У сьнежні ў інтэрнэце зьявілася відэа, якое зьмяшчае незаконна атрыманыя інтымныя здымкі журналіста. Каля дому Портнікава ў Кіеве на мінулым тыдні сабраліся на пікет каля 50 чалавек. Яны трымалі плякаты з пагрозамі на адрас журналіста, абвінавачваючы яго ў «амаральных паводзінах».

Прэзыдэнт радыёстанцыі Кевін Клоўз назваў ўсе гэтыя дзеяньні «арганізаванай спробай дыскрэдытаваць незалежных прафэсійных журналістаў, спробай, якая нагадвае самыя заганныя мэтады савецкіх часоў».

Віталь Портнікаў у гэты момант кіруе ўкраінскім тэлеканалам TVi. З Радыё Свабода ён супрацоўнічае з пачатку 1990-х гадоў. У гэты момант зьяўляецца чальцом грамадзкага камітэту «Эўрамайдана» – арганізацыйнага органа акцый прыхільнікаў эўраінтэграцыі Ўкраіны, якія пачаліся ў лістападзе пасьля рашэньня ўкраінскіх уладаў адкласьці падрыхтоўку да падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG