У прыватнасьці, гаворыцца ў заяве, Радыё Свабода паведаміла пра кампанію ціску на журналіста Віталя Портнікава, якая мае на мэце дыскрэдытаваць яго і падарваць прадэмакратычных рух Эўрамайдану.
9 студзеня кіеўскае жыльлё Портнікава пікетаваў натоўп з каля 50 чалавек з пагрозьлівымі лёзунгамі, якія абвінавачвалі яго ў «амаральных паводзінах».
Тэлежурналіст украінскай службы «Голаса Амэрыкі» Руслан Дзейнічэнка пацярпеў ад неаднаразовых спробаў запалохваньня пасьля асьвятленьня пратэсту Аўтамайдана, накіраваных супраць прыгараднай рэзыдэнцыі прэзыдэнта Віктара Януковіча, у канцы сьнежня мінулага года. Чыноўнікі Дзяржаўтаінспэкцыі з горада, дзе зарэгістраваная яго машына, шмат разоў наведвалі бацькоў журналіста і сваякоў яго жонкі, патрабуючы ад іх падпісаць дакумэнты аб нібыта парушэньні правілаў дарожнага руху, якія могуць прывесьці да пазбаўленьня пасьведчаньня кіроўцы на тэрмін у шэсьць месяцаў.
«Гэта відавочна скаардынаваная кампанія з мэтай дыскрэдытаваць незалежных, прафэсійных журналістаў, што нагадвае горшыя практыкі часоў СССР, вартыя асуджэньня»,— заявіў прэзыдэнт і кіраўнік Радыё Свабодная Эўропа — Радыё Свабода Кевін Клоўз.
Віталь Портнікаў — журналіст, які атрымаў шмат узнагарод, і вядомы грамадзкі дзеяч, зьяўляецца пастаянным аўтарам ўкраінскай службы Радыё Свабода з 1991 года. Ён абраны сябрам грамадзкага камітэта Эўрамайдану.
«Пагрозы нашым журналістам — толькі адны з шматлікіх актаў гвалту і запалохваньня, якія дзеюць супраць носьбітаў незалежных галасоў апошнія некалькі тыдняў, і ўлада Ўкраіны павінна асудзіць іх і пакараць вінаватых, што адпавядала б навагодняй абяцаньню прэзыдэнта Віктара Януковіча рушыць наперад па шляху згоды і нацыянальнай кансалідацыі»,— заявіў дырэктар «Галасы Амэрыкі» Дэвід Энсар.
Больш за 40 журналістаў патрапілі пад фізычныя напады і пацярпелі падчас асьвятленьня масавых пратэстаў у Кіеве. Самы сур’ёзны пакуль напад адбыўся 25 сьнежня, калі жорстка зьбілі ўкраінскую журналістку Тацяну Чарнавол, якая расьсьледуе карупцыю на вышэйшых узроўнях.