Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады вырашылі рэзка скараціць вырошчваньне бульбы


Бульба на кірмашы
Бульба на кірмашы

Паводле адмысловай пастановы Савету міністраў Беларусі, у 2014 годзе прадугледжваецца сабраць 1,6 млн тон бульбы.

Летась было даручана сабраць 7,6 млн тон бульбы, аднак вырасьцілі толькі 5,9 млн тон. Сёлета ўлады плянуюць рэзка зьменшыць вытворчасьць бульбы параўнальна з папярэднімі гадамі, перадае партал afn.by.

Эканаміст Міхал Залескі ня бачыць тут нейкай пагрозы для нацыянальнага прадукту, бо цяпер больш за 90% бульбы вырошчваецца насельніцтвам — сялянскімі гаспадаркамі.

«Апроч таго, у нас 500 тысяч лецішчаў, там крыху вырошчваецца. І там ніякімі іхнімі камуністычнымі загадамі бульбу не скароціш. А ў дзяржаўным сэктары яна абсалютна неэфэктыўная, і я не выключаю, што нейкае скарачэньне заплянавана. 93% нацыянальнага прадукту вырошчвае нацыя, а не дзяржава. То бок аграгарадкі маюць да яго ўскоснае дачыненьне. А вырошчваем мы сёмую частку бульбы. Трэба глядзець на рэальную эканоміку. Рэальныя экспартэры бульбы — гэта азэрбайджанцы. Яны езьдзяць па вёсках, купляюць бульбу, і што зь ёй далей робяць — гэта ўжо пытаньне далікатнае. Усе гэтыя Пуціны, Лукашэнкі працягваюць жыць у СССР. А жыцьцё ідзе сваёй хадой, і калі народ не чапаць, ён займаецца капіталізмам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG