Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раналду прызналі найлепшым футбалістам 2013-га


Манаполія Ліянэля Мэсі на «Залаты мяч» парушаная.

Футбаліст з Партугаліі Крышціяну Раналду атрымаў «Залаты мяч» Міжнароднай фэдэрацыі футбола як лепшы футбаліст сьвету 2013 году.

Нападнік, які цяпер гуляе за гішпанскі клюб «Рэал» (Мадрыд), летась забіў у матчах за гэты клюб і за зборную Партугаліі 69 галоў.

Такім чынам, футбаліст, поўнае імя якога Крышціяну Раналду душ Сантуш Авэйру, вярнуў сабе званьне, якое ён ужо атрымліваў у 2008 годзе. Пасьля яго «Залатым мячом» чатыры гады запар валодаў аргентынец Ліянэль Мэсі, які выступае за футбольны клюб «Барсэлона», таксама з Гішпаніі.

Гэтым разам Мэсі прызнаны другім. Трэцім стаў Франк Рыбэры, францускі гулец нямецкага клюба «Баварыя» (Мюнхен).

Лепшай футбалісткай 2013 года ў ФІФА назвалі Надзін Ангэрэр з ФРГ.

А лепшым трэнэрам за мінулы год прызнаны Юп Гайнкес, які ў летась трэніраваў мюнхенскую «Баварыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG