За гэтае адміністрацыйнае правапарушэньне яго аштрафавалі на 780 тысяч рублёў. 10 студзеня а 10-й гадзіне суд мае разгледзіць пытаньне аб працягу прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязьнем.
Аляксандар распавёў, што ў судзе прызнаў сябе вінаватым, бо забыўся зьявіцца для рэгістрацыі ў міліцыю.
«Працэс сёньня прайшоў даволі хутка, працэдура простая. Мяне спыталі, ці насамрэч у мяне не было паважных прычын для зьяўленьня на рэгістрацыю ў аддзел міліцыі. Я сказаў, што я забыўся. Вось і ўвесь працэс. Праз некалькі хвілін мне зачыталі пастанову аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці».
Цяпер, фактычна, на падставе гэтага правапарушэньня, суд мае разгледзіць пытаньне аб працягу прэвэнтыўнага нагляду.
«Цяпер міліцыя будзе канстатаваць, што я, маўляў, не стаў на шлях выпраўленьня. Але ёсьць цікавы момант. Спачатку павінна прайсьці 10 дзён пасьля адміністрацыйнага суду, каб яго пастанова ўступіла ў сілу. Але тут міліцыя ніяк не пасьпявае, бо нагляд заканчваецца 13 студзеня. А калі пройдзе 10 дзён, то гэта будзе 19 студзеня. Таму, калі ўсё па законе, то заўтра ніяк нельга разглядаць гэтае пытаньне, бо пастанова аб прызнаньні мяне вінаватым не ўступіла ў законную сілу».
У 2011 годзе Аляксандра Малчанава асудзілі на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2011 году. Празь некалькі месяцаў ён быў памілаваны і выйшаў на волю. У 2012 годзе былы палітвязень зноў апынуўся ў калёніі на 1,5 года паводле абвінавачаньня ў крадзяжы мэталялому. У судзе Малчанаў казаў, што яго нікуды ня бралі на працу і гэтак ён мусіў падпрацоўваць, каб падтрымаць хворую маці і бацьку.
Улетку Малчанаў выйшаў з калёніі і быў пастаўлены пад прэвэнтыўны нагляд. У канцы сьнежня 2013 году Малчанаву паведамілі, што ён выклікаецца ў суд на разгляд справы аб падаўжэньні нагляду, бо аднойчы не адзначыўся ў міліцыі. Цяпер былы палітвязень працуе на танкарамонтным заводзе ў Барысаве.
Падчас першага зьняволеньня ў Аляксандра памерла маці. Тады адміністрацыя турмы ў Жодзіне адмовілася адпусьціць яго на пахаваньне.
Пасьля другога зьняволеньня ён выйшаў на волю 13 ліпеня 2013 году з калёніі ў Навасадах, а 15 лістапада ажаніўся. Летась у Аляксандра Малчанава памёр бацька.