Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Малчанавым перанесьлі на 10 студзеня


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў

4 студзеня ў Барысаўскім раённым судзе адбылося першае паседжаньне па справе аб прэвэнтыўным наглядзе для былога палітвязьня Аляксандра Малчанава.

Па выхадзе з суду Аляксандар Малчанаў паведаміў карэспандэнту «Свабоды»:

«Пакуль разьбіральніцтва не адбылося. Аказалася, што міліцыя пасьпяшалася накіраваць справу ў суд, бо рашэньне аб падаўжэньні прэвэнтыўнага нагляду можа грунтавацца толькі на рашэньні адміністрацыйнага суду, а яго яшчэ няма. Таму разгляд справы перанесьлі на 10 студзеня. Калі па законе, то да 10 студзеня мусіць адбыцца адміністрацыйны суд за тое, што я аднойчы не адзначыўся ў міліцыі, потым гэтае рашэньне мусіць уступіць у сілу цягам 10 дзён і толькі потым мусіць адбыцца суд аб наглядзе. Гэта мінімум 14 студзеня, а ў мяне нагляд скончваецца13 студзеня. Але я не асабліва веру, што ў нас будуць прытрымлівацца закону, калі ёсьць загад зьверху. Паглядзім. Адзначу, што інспэкцыя міліцыі падрыхтавала даволі станоўчую характарыстыку на мяне, то бок, магчыма, ўсё закончыцца добра», — сказаў Аляксандар Малчанаў.

Былы грамадзкі актывіст улетку выйшаў з калёніі і быў пастаўлены пад прэвэнтыўны нагляд. У канцы сьнежня 2013 году Малчанаву паведамілі, што ён выклікаецца ў суд на разгляд справы аб падаўжэньні нагляду, бо аднойчы не адзначыўся ў міліцыі. Зараз былы палітвязень Аляксандар Малчанаў працуе на танкарамонтным заводзе ў Барысаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG