Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 студзеня: Калядны канцэрт «Палаца» і конкурс строяў


Міхаіл Саакашвілі, 2008 год
Міхаіл Саакашвілі, 2008 год

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Куцьця ў праваслаўных хрысьціян.

Гурт «Палац» запрашае на калядны канцэрт у менскім клюбе Re:Public. Музыкі зайграюць песьні з апошняга альбому «Кола грукатала», свае галоўныя хіты, а таксама кампазыцыі, якія не гучалі больш за 15 гадоў. Лідэр гурту Алег Хаменка абяцае ўзнагароду за самы прыгожы сьвяточны строй.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1582 – заключаны Ям-Зампольскі мір, якім скончылася Лівонская вайна.

1946 – нарадзіўся брытанскі гітарыст, сьпявак і кампазытар Сыд Барэт, заснавальнік і першы лідэр «Пінк Флойд», аднаго з найбольш славутых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. Барэт пакінуў гурт у 1968-м, калі ягоныя экспэрымэнты з наркотыкамі давялі яго да псыхічнага расстройства. Барэт памёр у забыцьці ў 2006-м.

1975 – памёр Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускай эміграцыі.

2004 – у Нью-Ёрку памёр беларускі паэт Янка Юхнавец. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Нямеччыне, Юхнавец з канца 1950-х жыў у ЗША. Выдаў зборнікі паэзіі «Шорах моўкнасьці», «Новая элегія», «Калюмбы».

2008 – Міхаіл Саакашвілі быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта Грузіі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

У Расеі ніколі не было суседзяў – толькі падпарадкаваныя ёй тэрыторыі.
Міхаіл Саакашвілі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG