Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 гадоў таму выйшаў «Архіпэляг ГУЛАГ»


28 сьнежня 1973 году ў Парыжы ў выдавецтве «YMCA-Press» выйшаў першы том «Архіпэлягу ГУЛАГу» Аляксандра Салжаніцына.

Парыскі выдавец, прафэсар Мікіта Струвэ ў перадачы «Госьць на Свабодзе» гэтак узгадваў падзеі сьнежня 1973 году:

Першае выданьне кнігі. Парыж, 19973
Першае выданьне кнігі. Парыж, 19973
«... распараджэньне выдаць першы том «Архіпэлягу ГУЛАГу» было дадзена Салжаніцыным пасьля таго, як рукапіс быў знойдзены КДБ, пасьля арышту і самагубства Варанянскай, якая адчула сябе вінаватай, што ў яе раскрылі рукапіс, – і вось было дадзена даручэньне ў найкарацейшы тэрмін выдаць першы том. Гэта было ў верасьні 1973-га, а ў сьнежні мы яго выдалі. І трэба было гэта рабіць максымальна канфідэнцыйна, каб не было ніякага налёту з боку КГБ, які, як вядома, дзейнічаў і ў замежжы. І мы тады вырашылі гэта зрабіць у нашай агульнай друкарні, якой кіраваў брат вядомага балетмайстра Сяргея Ліфара – Леанід Ліфар, ён быў вельмі надзейным чалавекам. Фактычна, ведалі толькі чацьвёра: два маіх супрацоўнікі ў YMCA, Леанід Ліфар, ну а мы з жонкай чыталі карэктуру. Тады яшчэ былі лінатыпы, паступова паступала карэктура, і мы правялі верасень, кастрычнік і лістапад у падрыхтоўцы гэтай кнігі, якая выйшла 23 сьнежня 1973 году. Разам з жонкай мы выехалі з Парыжу і вычытвалі карэктуру. І наколькі мне вядома, практычна ніхто ў Парыжы ня ведаў і не здагадваўся, што выдаецца такая выбуховая кніга».

У перадачы Сяргея Навумчыка, якая упершыню выйшла ў эфір у 2005 годзе, пра «Архіпэляг ГУЛАГ» кажуць таксама пісьменьнік Уладзімер Арлоў, літаратурны крытык Ганна Кісьліцына і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Алесь Лукашук.

Перадачу можна паслухаць тут:
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:21:14 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG