Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэкіне тэрмінова пашыраюць радзільні


Патрыятычнае выхаваньне ў кітайскім дзіцячым садку
Патрыятычнае выхаваньне ў кітайскім дзіцячым садку

Улады Пэкіну павялічваюць колькасьць месцаў у радзільных дамах горада. Гэта зьвязана з чаканым зьмякчэньнем палітыкі «адна сям'я – адно дзіця».

Пэкінскі муніцыпальны народны кангрэс зараз разглядае папраўкі да дэмаграфічнага закону. У бліжэйшай будучыні сем'ям можа быць дазволена мець двух дзяцей пры ўмове, што адзін з бацькоў зьяўляецца адзіным дзіцём у сям'і.

Паводле дзейнага заканадаўства сем'ям дазваляецца мець двух дзяцей, калі абодва бацькі – адзіныя дзеці ў сваіх сем'ях.

Кітай увёў палітыку аднаго дзіцяці на адну сям'ю ў 1970-я гады з мэтай стрымаць бурны рост насельніцтва краіны.

Гэтая норма з тых часоў выконвалася даволі жорстка, аднак у ёй сёньня прадугледжаныя пэўныя выключэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG