Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ гуляе па новых правілах


Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталяваньня выпраўляе сваіх супрацоўнікаў у неаплатны калядны адпачынак.

Як паведаміў мясцовы актывіст Міхаіл Васільеў, БАТЭ ня будзе працаваць з 21 сьнежня да 13 студзеня:

«Адміністрацыя змушае супрацоўнікаў падпісваць заявы на адпачынак за ўласны кошт. У адваротным выпадку пагражае не працягваць кантракт. Людзі жартуюць, што „мы будзем адпачываць за свой кошт, а вы — за наш“.

Выплаты 2/3 акладу за гэты ж пэрыяд дамагліся толькі супрацоўнікі заводаў „Экран“, „Агрэгаты“ і „Гідраўзмацняльнік“, якія ўваходзяць у склад холдынгу», — паведамляе Міхаіл Васільеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG