«Чан Сон Тхэк, дзядзька паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына, быў прысуджаны да сьмерці спэцыяльным ваенным трыбуналам і пакараны. Гэтая навіна была распаўсюджаная 12 сьнежня. Цяжка высьветліць прычыны, якія падштурхнулі Кім Чэн Ына пазбавіцца ад таго, хто да апошняга часу быў другой асобай у дыктатуры і «адным з найбольш небясьпечных людзей рэжыму», – цытуе выданьне партал InoPressa.
«На мінулым тыдні амэрыканская грамадзкая радыёстанцыя NPR паведаміла, што паміж Кімам і яго дзядзькам існавала асабістая антыпатыя. Паводле зьвестак паўночнакарэйскага афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва Чан «без энтузіязму» пляскаў у ладкі з нагоды абраньня Кіма на пасаду намесьніка старшыні Цэнтральнай вайсковай камісіі краіны», – гаворыцца ў артыкуле.
«Газэта The New York Times вылучае больш рацыянальныя, але, можа быць, больш трывожныя гіпотэзы, – працягвае выданьне. – Унутры дыктатуры існуюць сілы, якія змагаюцца за кантроль над цэлымі сфэрамі эканомікі краіны. Ня выключана, што прычынай супрацьстаяньня двух кланаў быў кантроль над вельмі прыбытковым экспартам з Паўночнай Карэі малюскаў, крабаў і вугалю».
«Газэта The Independent, у сваю чаргу, апублікавала перакладны артыкул з японскага выданьня, у якім гаварылася пра тое, што загад пра пакараньне сьмерцю даў сьмяротна п'яны Кім», – паведамляе выданьне.
«Адкрытая вайна паміж дзьвюма групоўкамі сьведчыць аб глыбокім расколе ўнутры эліты краіны і прычынах гэтага расколу Гэта ня толькі барацьба за палітычную ўладу. Гаворка ідзе пра пастаўленае на паток раскраданьне краіны, аб кантролі за сфэрамі эканомікі, якія забясьпечваюць экспарт у Кітай (рыба і вугаль) і прыносяць даход канкрэтным асобам», – заключае аўтар публікацыі.